.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Рылач (нар. 5 чэрвеня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Энергетык-БДУ» і моладзевай зборнай Беларусі.
Пачынаў займацца футболам у школе «Мінска», пазней доўгі час займаўся ў мінскім «Дынама», на юнацкім узроўні выступаў таксама за футбольную школу Мурашка, барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр».
У верасні 2019 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала», дзе замацаваўся ў складзе, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. Сезон 2020 пачынаў у дзяржынскім клубе, аднак у маі пакінуў каманду[2]. У ліпені таго ж года далучыўся да «Энергетыка-БДУ», дзе спачатку выступаў за дубль, а 25 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:2). У сезоне 2021 замацаваўся ў асноўнай камандзе.
У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[3].
12 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Ліхтэнштэйна (6:0).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 (2) | Д3 | Арсенал | ![]() | 11 | 1 |
2020 (1) | Д2 | Арсенал | ![]() | 3 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() | 3 | 0 |
2021 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() | 27 | 0 |
2022 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() | 29 | 1 |