wd wp Пошук:

Андрэй Канстанцінавіч Снітка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Снітка.

Андрэ́й Канстанці́навіч Сні́тка (1866, Вільня — 13 сакавіка 1920) — беларускі археолаг, этнограф, краязнавец.

Біяграфія

Скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут (1888). Вёў раскопкі ў Мінскім, Барысаўскім і Ігуменскім паветах, у Мінску, Тураве, Слуцку.

З 1908 года сакратар, з 1909 года старшыня Мінскага царкоўнага гістарычна-археалагічнага камітэта, узначальваў Мінскі царкоўна-археалагічны музей. З 1915 года выкладаў у гімназіі ў Чарнігаўскай губерні[1]. Пад рэдакцыяй А. К. Сніткі выйшаў каталог найбольш каштоўных калекцый музея — старадрукаў і рукапісаў.

Удзельнічаў у выданні «Мінскай даўніны», у адным з выпускаў якога апісаў даследаванні ў Тураве і дакументы Слуцкага Свята-Траецкага (Трайчанскага) манастыра, у тым ліку Слуцкае Евангелле.

Выканаў апісанне Мінска XVII стагоддзі, склаў радавод слуцкіх князёў Алелькавічаў.

У «Мінскай даўніне» і ў зборы матэрыялаў для музея з А. Сніткам супрацоўнічалі А. Паноў, Л. Савелаў, Ісак Сербаў, Д. Скрынчанка, У. Сразнеўскі і інш.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе