wd wp Пошук:

Андрэй Зязюля

Аляксандр Сцяпанавіч Астрамовіч (псеўданім Андрэй Зязюля; 26 лістапада (7 снежня) 1878, в. Навасады (цяпер Ашмянскі раён) — 17 студзеня 1921) — беларускі паэт, каталіцкі святар.

Біяграфія

Пасля заканчэння павятовага вучылішча ў Ашмянах служыў у расійскім войску. У 19051910 гг. вучыўся ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу, дзе пад уплывам земляка Адама Лісоўскага ўсвядоміўся як беларус, далучыўся да беларускай нацыянальнай ідэі. У час вучобы арганізаваў аб’яднанне клірыкаў-беларусаў.

Служыў ксяндзом у мястэчках Трабы, Ракаў, Свержань, Анопаль, Смілавічы, Сянно. Выступаў за беларусізацыю каталіцкага касцёла ў Беларусі, пачаў гаварыць касцельныя казанні да вернікаў па-беларуску. 26 лістапада 1914 на пахаванні ў Кухцічах князя Мікалая Радзівіла, мужа Магдалены Радзівіл, вёў надмагільную прамову па–беларуску[1]. Пераследаваўся касцельнымі ўладамі за прыхільнасць да роднага слова, што стала прычынай частай перамены месца службы, два гады быў без парафіі.

Адзін з арганізатараў і ўдзельнік з’езда беларускага каталіцкага духавенства ў Мінску (24-25 мая 1917), сябра Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці.

Актыўны папулярызатар беларускай каталіцкай ідэі на старонках перыядычнага друку. Быў адным з ініцыятараў выдання газеты Biełarus (хаця ў склад рэдакцыі не ўваходзіў), якая пачала выходзіць у студзені 1913 у Вільні лацінкай.

Друкаваў вершы з 1909 у газетах «Наша ніва», «Biełarus», «Krynica», «Вольная Беларусь», «Świetač», «Белорусская рада», «Беларускае жыццё». Выдаў зборнік паэзіі «З роднага загону» (Вільня, 1913, 2-ое дапоўненае выданне 1931), паэму «Слова праўды аб мове і долі беларуса» (Прага, 1917). Выйшла яго вершаванае апавяданне «Аленчына вяселле» (Вільня, 1923). Творчасць паэта прасякнута хрысціянскім светапоглядам, у ёй дамінуе патрыятычная тэма, ідэя адраджэння Беларусі, вера ў яе лепшую будучыню.

Аўтар беларускага рэлігійнага гімна «Божа, што калісь народы…».

Збіраў народныя песні, якія разам з запісамі Антона Грыневіча склалі зборнік «Беларускія песні з нотамі» Т. 2. (Пецярбург, 1912).

Зноскі

  1. Станкевіч, А. З Богам да Беларусі: збор твораў / Адам Станкевіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 1097 с. — С. 418. — ISBN 978-80-866961-13-3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Каталіцкія святары
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне