wd wp Пошук:

Адам Лісоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лісоўскі. Адам Лісоўскі (1882, в. Каранды, Ашмянскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 9 кастрычніка 1929, Варшава, Польшча) — каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху.

Біяграфія

Закончыў Віленскую духоўную семінарыю (1903), пасля вучыўся ў Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, пасвечаны на ксяндза ў 1907. З 1907 працаваў у Польскім таварыстве «Асвета» ў Мінску — арганізацыі, якая арганізавала нелегальнае польскамоўнае і рэлігійнае (каталіцкае) навучанне[1]. Служыў у розных парафіях на беларускіх землях: у Магілёве, Мінску, Гарадзішчы, Ігумене, Анопалі. У 1911 выконваў абавязкі адміністратара ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску. З 1914 быў пробашчам у маёнтку Гарадзішча (Пінскі павет), што належаў сям’і Скірмунтаў[2].

У 1922 узначаліў Мінскі дэканат, 31 мая 1922 арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 5 гадоў турмы. Сядзеў у Мінску, Маскве і ў Яраслаўлі. 28 красавіка 1924 у выніку абмену палітычнымі вязнямі трапіў у Польшчу. Служыў у Гарадзішчы каля Пінска і ў Віннай на Падляшшы.

Выступаў за беларусізацыю каталіцкага касцёла ў Беларусі[3]. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты Святога Паўла. Пахаваны ў Кляшчэлях на Беласточчыне па сваім жаданні побач са сваім духовым апякуном ксяндзом Адольфам Пласкавіцкім. Адам Лісоўскі адыграў вялікую ролю ў лёсе ксяндза Адама Станкевіча і яго беларускай нацыянальнай свядомасці.

Зноскі

  1. Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю… С. 259—260; Tarasiuk, D. Między nadzieją… С. 33—37.
  2. Szpoper, D. Gente Lithuana… С. 365.
  3. Гарбінскі, Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Перакладчыкі на беларускую мову
Памерлі 9 кастрычніка
Памерлі ў 1929 годзе
Памерлі ў Варшаве
Пахаваныя ў Гайнаўскім павеце
Асобы
Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Нарадзіліся 18 студзеня
Нарадзіліся ў 1884 годзе
Постаці польскага каталіцтва
Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Постаці беларускага каталіцтва