wd wp Пошук:

Андрэй Дзмітрыевіч Кароль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кароль. Андрэ́й Дзмі́трыевіч Каро́ль (нар. 30 кастрычніка 1972, г. Гродна, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі педагог. Доктар педагагічных навук, прафесар. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы (20132017), рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта2017)[2], аўтар канцэпцыі дыялагізацыі адукацыі, сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1972 года ў Гродне. У 1995 годзе скончыў інжынерны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Радыёфізіка і электроніка». У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Метад эўрыстычнага дыялогу як сродак актывізацыі навучальна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў», а ў 2009 годзе доктарскую дысертацыю «Мадэляванне сістэмы эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу». (г. Масква, Расійская акадэмія адукацыі). У 2010 годзе прысвоена навуковая ступень ВАК Расіі, а ў 2018 годзе прысвоена навуковае званне «прафесар» ВАК Рэспублікі Беларусь.

З 1999 года выкладаў на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і эканамічнай інфарматыкі Гродзенскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. З 2000 года пачаў працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Там прайшоў шлях ад старшага выкладчыка да кіраўніка аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі і загадчыка кафедры псіхалогіі і педагогікі. Працаваў у ГрДМУ да 2008 года. У 2012 годзе пачаў працаваць у ГрДУ імя Янкі Купалы загадчыкам кафедры педагогікі педагагічнага факультэта.

З сакавіка 2013 года па верасень 2017 года быў рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы[3].

28 верасня 2017 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4].

Навуковая дзейнасць

Прадстаўнік навуковай школы чалавекаадпаведнай адукацыі. Увёў у педагогіку паняцце «эўрыстычны дыялог», у якім запытальная актыўнасць у набыцці новых ведаў належыць навучэнцу, а не настаўніку. Распрацаваў мадэль эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу, якая ўключае функцыі дыялогу як метадалагічнага прынцыпу рэалізацыі эўрыстычнага навучання (маральна-развіццёвая, кагнітыўная, эмацыйна-каштоўнасная, творча-рэфлексіўная); сістэму праектавання дыялогу ў асноўных структурных кампанентах эўрыстычнага навучання; сістэму рэалізацыі эўрыстычнага навучання ў вочнай, дыстантнай і вочна-дыстантнай формах. Раскрыў дыялогавы кампанент адукацыйных стандартаў, мэт, структуры, зместу эўрыстычнага навучання, сістэмы кантролю адукацыйных вынікаў эўрыстычнай дзейнасці школьнікаў, які заснаваны на пастаноўцы вучнем пытанняў да фундаментальнага адукацыйнага аб’екта (карэлюецца групай пытанняў «Што?»), доказе ці абвяржэнні сцвярджэння настаўніка пры параўнанні пярвічнага прадукту вучня з культурна-гістарычным аналагам (карэлюецца групай пытанняў «Як?»), адначасовым доказе і абвяржэнні сцвярджэння настаўніка пры стварэнні навучэнцам абагульненага адукацыйнага прадукту (карэлюецца групай пытанняў «Чаму?»).

Распрацаваў мадэль дыялогу ў эўрыстычным навучанні, якая ўяўляе сабой механізм стварэння вучнем новых ведаў на аснове трох паслядоўных відаў дыялогавай дзейнасці:

  1. пастаноўка пытанняў да аб’екта (этап пазнання фундаментальнага адукацыйнага аб’екта і стварэння навучэнцам суб’ектыўнага адукацыйнага прадукту),
  2. доказ, абвяржэнне сцвярджэнняў (этап параўнання суб’ектыўнага адукацыйнага прадукту навучэнца з культурна-гістарычным аналагам),
  3. адначасовы доказ і абвяржэнне сцвярджэння навучэнцам, складанне ім фрагмента дыялогу (этап складання абагульненага адукацыйнага прадукту).

Распрацаваў механізм узаемадзеяння педагагічных і інфармацыйных тэхналогій у навучальным працэсе, які забяспечвае рэалізацыю дыялогавай мадэлі эўрыстычнага навучання ў вочна-дыстантнай форме за кошт арганізацыі настаўнікам гарызантальных («навучэнец-навучэнец») і вертыкальных («навучэнец-настаўнік») дыялогаў. Распрацаваны адпаведныя дыстанцыйныя курсы.

На аснове абагульнення шырокага культурна-гістарычнага, філасофскага і педагагічнага вопыту распрацаваў метадалагічныя і дыдактычныя асновы маўчання ў навучанні. Маўчанне вучня разглядаецца ў двух ракурсах: маўчанне як стадыя, калі сказаць свайго няма чаго, і маўчанне як кампетэнтнасць, дзе вучань «адкрывае» сябе — сэнсы, мэты, місію — і стварае свае веды. Асаблівая ўвага надаецца ўзаемасувязі маўчання, «запытання» і эўрыстыкі

А. Д. Кароль зрабіў істотны ўклад у тэорыю праектавання адукацыйных стандартаў, навучальных планаў, праграм, падручнікаў і метадычнай літаратуры сярэдняй і вышэйшай школ.

Апублікаваў больш за 200 навучальна-метадычных і навуковых прац, у тым ліку 50 кніг. з іх 10 манаграфій, 27 навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў (3 — на англійскай мове, уключаючы поўны курс лекцый па медыцынскай і біялагічнай фізіцы), 13 навукова-папулярных кніг. Аўтар і кіраўнік звыш 20 дыстанцыйных курсаў, навукова-практычных семінараў.

Аўтар і навуковы кансультант праекта «Міжуніверсітэцкі адукацыйны партал „Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі“». Аўтар і вядучы семінараў вочна-дыстанцыйнага аргдзейнаснага курса «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць усіх па-рознаму, але аднолькава».

З’яўляецца пастаянным аўтарам прац у навуковых выданнях з высокім імпакт-індэксам, навуковых часопісаў «Педагогіка» (недаступная спасылка), «Пытанні філасофіі», «Пачатковая школа», «Школьныя тэхналогіі», «Народная адукацыя». Вядзе ўласную аўтарскую рубрыку ў часопісе «Народная асвета».

З 2016 года — член экспертнага савета ВАК Беларусі па педагагічных і псіхалагічных навуках.

З’яўляўся намеснікам старшыні аргкамітэта ўсерасійскіх конкурсаў «Дыстанцыйны настаўнік года», «Дыстанцыйная школа года», «Дыстанцыйная педагагічная практыка», Усерасійскіх вучнёўскіх дыстанцыйных канферэнцый Цэнтра дыстанцыйнай адукацыі «Эйдас», членам рэдакцыйнай калегіі зборнікаў навуковых прац лабараторыі метадалогіі і тэорыі зместу адукацыі УРАА «Інстытут зместу і метадаў навучання» (Масква), выданняў Навуковай школы чалавекаадпаведнай адукацыі.

Паводле даных Навуковай электроннай бібліятэкі еlibrary.ru, А. Д. Кароль з’яўляецца лідарам Індэкса навуковага цытавання ў Беларусі ў галіне «Народная адукацыя. Педагогіка» па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі». У адпаведнасці з базай даных Google Scholar («Гугл Акадэмія») А. Д. Кароль уваходзіць у дзясятку найбольш цытаваных навукоўцаў БДУ ў галіне гуманітарных навук.

Членства ў грамадскіх аб’яднаннях, супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі

Член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Педагогіка» (недаступная спасылка) (Расійская акадэмія адукацыі), міжнароднага рэдакцыйнага савета серыі «Думка і слова» Інстытута філасофіі РАН, шэрагу беларускіх навуковых часопісаў. А. Д. Кароль з’яўляўся дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання, старшынёй пастаяннай камісіі па мандатах, законнасці, мясцовым кіраванні і самакіраванні. У 2019 г. абраны віцэ-прэзідэнтам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Член прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З’яўляецца Ганаровым прафесарам Фашанскага ўніверсітэта (КНР).

Узнагароды, званні

Бібліяграфія

Мастацкая літаратура:

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 5 красавіка 2021.
  2. Прэзідэнт прызначыў новага рэктара БДУ і трох кіраўнікоў вну (нявызн.), TUT.BY (28.09.2017). Праверана 30 верасня 2017. Архівавана 28 верасня 2017.
  3. https://bsu.by/rektor/rezultaty-deyatelnosti-a-korolya.php
  4. Президент Республики Беларусь произвел ряд кадровых назначений
  5. http://www.zviazda.by/be/news/20200415/1586957117-rektar-bdu-andrey-karol-prezentavau-svayu-mastackuyu-knigu

Спасылкі

Папярэднік:
Яўген Аляксеевіч Роўба
рэктар Гродзенскага ўніверсітэта
2013—2017
Пераемнік:
Ірына Фёдараўна Кітурка
Тэмы гэтай старонкі (27):
Асобы
Дактары педагагічных навук
Вікіпедыя:Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выкладчыкі БДУ
Нарадзіліся ў Гродне
Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
Вучоныя паводле алфавіта
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Нарадзіліся ў 1972 годзе
Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Нарадзіліся 30 кастрычніка
Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Вікіпедыя:Артыкулы да вікіфікацыі
Рэктары БДУ
Выдатнікі адукацыі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Педагогі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі