wd wp Пошук:

Андрэй Баюк

Андрэй Баюк (славенск.: Andrej Bajuk; 18 кастрычніка 1943, Любляна — 16 жніўня 2011) — славенскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Славеніі (3 мая 2000 — 17 лістапада 2000), заснавальнік і член партыі «Новая Славенія».

Біяграфія

Андрэй Баюк нарадзіўся 18 кастрычніка 1943 года ў Любляне. Бацька будучага палітыка Марка Баюк быў філолагам. Сям’я пакінула Славенію ў 1945 годзе і пераехала ў горад Мендоса, што ў Аргенціне.

Паспяхова скончыў эканамічны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта Каё. У 1976 годзе Баюк пераехаў у Вашынгтон, дзе год працаваў у арганізацыі «Сусветны банк».

У 1999 годзе палітык вярнуўся ў Славенію і заснаваў партыю «Новая Славенія». Увесну 2000 года Баюк становіцца прэм’ер-міністрам краіны. 17 лістапада таго ж года пакідае пост па ўласным жаданні.

Сканаў 16 жніўня 2011 года пасля працяглай хваробы.[3]

Асабістае жыццё

Баюк выдатна размаўляў на славенскай, іспанскай, англійскай і французскай мовах.

Зноскі

  1. Andrej Bajuk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.sta.si/en/vest.php?s=a&id=1665828
  3. Umrl je Andrej Bajuk
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Славеніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Любляне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любляне
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Славеніі
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Славеніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе