wd wp Пошук:

Андрэй Баболя

Андрэй Баболя (30.11.1591, в. Страхоціна, каля г. Санак, цяпер у Падкарпацкім ваяводстве, Польшча — 16.5.1657) — рэлігійны каталіцкі дзеяч, місіянер.

Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію (1616), Віленскую тэалагічную акадэмію (1622). Член ордэна езуітаў (1611), ксёндз (1622). Працаваў у езуіцкіх установах Нясвіжа (1623-24), Вільні (1625-30), Бабруйска (1630-33), Плоцка (1633-38), Варшавы і Ломжы (1638-42), з 1642 у Пінску (у 1646-52 наездамі таксама жыў у Вільні).

Андрэй Баболя праславіўся як знаўца твораў грэчаскіх айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя ў дыспутах і схіляць іх да каталіцызму. Быў празваны «душахватам», «апосталам Піншчыны».

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гадоў схоплены і закатаваны ў Янаве-Палескім (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобл.) атрадам казакаў палкоўніка А. 3дановіча.

Цела Андрэя Баболі пазней перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце касцёла езуітаў; у 1702 годзе эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ Андрэя Баболі пачаў пашырацца ў Рэчы Паспалітай, потым у Аўстрыі і Германіі. 30.10.1853 беатыфікаваны. У 1808 яго цела перавезена ў Полацк, у 1922-1924 экспанавалася ў Маскве ў музеі медыцыны, 18.5.1924 перавезена ў Рым у езуіцкі сабор Іль-Джэзу. 17.4.1938 Андрэй Баболя кананізаваны (дзень памяці 16 мая), пасля чаго цела перавезена ў Варшаву. У 1958 годзе Папа Пій XII выдаў энцыкліку з нагоды 300-годдзя спачыну святога. Андрэй Баболя лічыцца галоўным патронам Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама ўшаноўваецца як адзін з патронаў Віленскай, Ломжынскай, Плоцкай, Вармінскай дыяцэзій.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119550245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Andrzej Bobola h. Leliwa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Езуіты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Іванаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1591 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1657 годзе
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Святыя Беларусі
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Святыя Польшчы
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XVII стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падкарпацкім ваяводстве