wd wp Пошук:

Андрэй Іванавіч Іванец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іванец (значэнні).

Андрэй Іванавіч Іванец (нар. 17 верасня 1984, Мінск) — беларускі хімік, доктар хімічных навук (2017), дацэнт (2016), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[2]. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь з 2022 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 верасня 1984 года ў Мінску.

У 2006 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2006 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2011 года загадчык лабараторыі. З 2016 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, з 2019 года галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. Адначасова, з 2018 года прафесар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2013 года старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[3].

10 лютага 2022 года прызначаны Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь[4].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны калоіднай хіміі і даследаванню неарганічных порыстых матэрыялаў з зададзенай структурна-фазавай арганізацыяй і хіміяй паверхні. Распрацаваў фізіка-хімічныя асновы атрымання і рэгулявання структуры і якасцей неарганічных мембранавых, сарбцыйных і каталітычна актыўных матэрыялаў, а таксама абгрунтаваў іх эфектыўнасць у працэсах ачысткі прыродных і тэхналагічных водных асяроддзяў ад іонаў таксічных металаў, радыенуклідаў, фарбавальнікаў і фармсубстанцый. Выявіў механізмы структураўтварэння і фарміравання мікрафільтрацыйных керамічных мембран на аснове прыроднага аскіду Si(IV) Беларусі і іншых краін. Распрацаваў сарбенты на аснове змяшаных фасфатаў шматвалентных металаў для ачысткі вадкіх радыеактыўных адходаў са складаным радыенуклідным складам і высокай солезмяшчальнасцю. Устанавіў сарбцыйныя, кінетычныя і тэрмадынамічныя заканамернасці выцягвання іонаў цяжкіх металаў сарбентамі на аснове мадыфікаванага прыроднага даламіту на прыкладзе мадэльных водных раствораў і рэальных сцёкавых вод. Упершыню прапанаваў новыя складанааксідныя сістэмы для атрымання каталітычна актыўных матэрыялаў, эфектыўных у працэсах ачысткі ад жалеза і дэманганацыі прэсных і мінеральных артэзіянскіх вод. Распрацаваў Фентон-падобныя каталізатары і ўстанавіў механізм каталітычнай дэструкцыі цяжкаакісляльных таксічных палютантаў на прыкладзе шэрагу фармсубстанцый і арганічных фарбавальнікаў.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 6 патэнтаў.

Узнагароды

Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь апірантам (2009) і таленавітым маладым вучоным (2014), лаўрэат конкурсу «100 талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2018), лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і фонду падтрымкі адукацыі і навукі Алфёраўскага фонду для маладых вучоных (2015), стыпендыят Сусветнай федэрацыі вучоных (2015)[5].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 10 лютага 2022.
  2. https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf
  3. Іванец Андрэй Іванавіч Архівавана 21 лютага 2022.
  4. Андрэй Іванец назначаны міністрам адукацыі Беларусі
  5. Андрэй Іванавіч Іванец
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь