wd wp Пошук:

Сорбцыя

Сорбцыя (ад лац.: Sorbeo — п’ю) — паглынанне цвёрдым целам альбо вадкасцю розных рэчываў з навакольнага асяроддзя. Паглынанае рэчыва, якое знаходзіцца ў асяроддзі, называюць сарбатам (сарбтывам), паглынальнае цвёрдае цела або вадкасць -сарбентам.

Па характары паглынання сарбату сарбцыйныя з’явы дзеляцца на два тыпы: адсорбцыя — канцэнтраванне сарбату на паверхні падзелу фаз або яго паглынанне павярхоўным пластом сарбенту і абсорбцыя — аб’ёмнае паглынанне, пры якім сарбат размяркоўваецца па ўсім аб’ёме сарбенту.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Калоідная хімія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Фізічныя эфекты і з’явы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак