wd wp Пошук:

Андрапаўза

Андрапаўза — нястача тэстастэрону пры пераходзе да старасці. Сустракаецца ў 10-20 % мужчын пераважна пасля 50 гадоў. Вядзе да імпатэнцыі.

Папярэджанне

Развіццё немачы прадухіляе харчаванне пераважна бялкамі (белае курынае мяса, грыбы, малако, тварог, яйкі і ялавічына) і складанымі вугляводамі (бабовыя, вотруб’евы(англ.) бел. хлеб, гародніна і крупы). У якасці крыніцы тлушчаў варта ўжываць алей, арэхі, смятану, сыр і тлустыя гатункі рыбы. Нядужасць таксама папярэджваюць пешыя прагулкі, пад’ёмы па лесвіцы, разгадванне галаваломак (крыжаванкі), ранішняя гімнастыка, рэгулярныя палавыя сувязі, чытанне і язда на веласіпедзе, уніканне перанапругі, недасыпу, палення і спірту.

Прычыны

Ранняму ўзнікненню немачы спрыяе ненармаваны працоўны дзень, хранічны стрэс, паўсядзённае пераграванне і пераахаладжэнне, Іанізавальнае выпраменьванне, вібрацыя(англ.) бел., шум і працяглая адсутнасць палавых зносінаў.

Праявы

Недамаганне выяўляецца праз патлівасць, пачашчанае сэрцабіцце, галавакружэнне, перапады артэрыяльнага ціску, раздражняльнасць, нервознасць, бяссонніцу(англ.) бел., пагаршэнне памяці і здольнасці засяроджваць думкі, атлусценне, змяншэнне мышачнай сілы і зніжэнне палавой цягі[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вольга Цыбульская. Клімакс — гэта і ваша праблема // Краіна здароўя. — 24 сакавіка 2009. — № 9 (123). — С. 6.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэпрадуктыўная сістэма
Катэгорыя·Эндакрыналогія