wd wp Пошук:

Анатолій Данілавіч Смычнік

Анатолій Данілавіч Смычнік (нар. 13 кастрычніка 1949, в. Заеліца, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне распрацоўкі карысных выкапняў. Член-карэспандэнт (2009), доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (2005).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі горны інстытут ім. Г. В. Пляханава (1971).

З 1971 года у РУП ПА «Беларуськалій», з 1986 года галоўны інжынер праектнай часткі Беларускага філіяла Ўсесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі.

З 1993 года дырэктар, з 1998 года генеральны дырэктар, з 2011 года намеснік генеральнага дырэктара Беларускага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута горнай і хімічнай прамысловасці, адначасова прафесар, загадчык кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

З 2012 года тэхнічны дырэктар ТАА «Стрыктум» (Расія)[1].

Узнагароды

Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1993) за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі лячэбна-аздараўленчага спелеакомплексу на базе дзеючага рудніка ПА «Беларуськалій». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2008) за працу “Распрацоўка і ўкараненне рэсурсазберагальных тэхналогій здабычы i перапрацоўкі сільвінітавых руд на рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Вытворчае аб’яднанне „Беларуськалій“, якія павышаюць канкурэнтаздольнасць калійных угнаенняў на сусветным рынку».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2009), іншымі медалямі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне горнай справы і ўзбагачэння карысных выкапняў. Выявіў заканамернасці ўплыву геалагічных і горнатэхнічных фактараў на характар фізіка-механічных і фізіка-хімічных працэсаў, якія адбываюцца пры распрацоўцы прыродных калійных соляў. Выканаў ацэнку ўплыву прыродных і тэхнагенных фактараў на неадынамічны стан літасферы ў раёнах геалагічных парушэнняў, развіў метадалагічныя падыходы да прагназавання зрухаў і дэфармацый зямной паверхні ў залежнасці ад прынятай сістэмы адпрацоўкі. Распрацаваў прынцыпы і метады мадэлявання працэсаў шахтавай здабычы соляў, а таксама ацэнкі прытоку падземных вод у горныя выпрацоўкі. Распрацаваў тэхналагічныя схемы, якія забяспечваюць зніжэнне страт калійных соляў на 4-м рудаўпраўленні ПА «Беларуськалій», сфармуляваў патрабаванні да сістэм і спосабаў кіравання горным ціскам, абгрунтаваў сілавыя параметры механізаваных крэпей. Распрацаваў эфектыўныя спосабы прадухілення шкодных выкідаў солі, газу і парод пласта ў выпрацаваную прастору ачышчальных выпрацовак; рэсурсазберагальныя тэхналогіі, якія дазваляюць істотна паменшыць небяспечныя дынамічныя абвальвання парод асноўны даху пры зніжэнні страт карысных выкапняў на 30-40 %, а таксама паменшыць у 1,5-2 разы выдаткі на падтрыманне горнападрыхтоўчых выпрацовак.

Аўтар больш за 190 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, больш за 90 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. СМЫЧНІК Анатолій Данілавіч
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глускім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь