wd wp Пошук:

Анатоль Цімафеевіч Пікулеў

Анатоль Цімафеевіч Пі́кулеў[1] (руск.: Анатолий Тимофеевич Пикулев; 10 кастрычніка 1931 — 1993) — вучоны ў галіне біяхіміі і радыебіялогіі, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1972). Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся ў станіцы Глазуноўская (зараз у Кумылжанскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі). У 1955 годзе скончыў Валгаградскі медыцынскі інстытут і ў 1958 годзе аспірантуру пры кафедры біяхіміі. Быў накіраваны ў Кемераўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзе займаў пасады асістэнта, дацэнта кафедры біяхіміі[2]. З 1961 года А. Ц. Пікулеў працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Спачатку займаў пасаду дацэнта кафедры фізіялогіі і біяхіміі раслін, у 1964—1993 гг. — загадчыка кафедрай біяхіміі. Адначасова ў 1973—1980 гг. на пасадзе дэкана біялагічнага факультэта.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар навуковых прац па даследаванні залежнасці актыўнасці ферментаў азоцістага абмену цэнтральнай нервовай сістэмы і іншых тканак ад дзеяння на арганізм іанізавальных выпраменьванняў і іншых фактараў. Займаўся даследаваннем ролі гармонаў у абмене рэчываў. Аўтар больш за 300[2] навуковых прац.

Уваходзіў у склад навукова-метадычнага аб’яднання біялогіі і геаграфіі Міністэрства народнай адукацыі БССР, навукова-метадычных саветаў універсітэта і біялагічнага факультэта, навуковых саветаў Акадэміі навук СССР і Акадэміі навук БССР па радыебіялогіі і біяхіміі, саветаў па прысуджэнню вучоных ступеняў пры інстытутах біяарганічнай хіміі і радыебіялогіі АН БССР і Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник БГУ»[2].

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды і званні

Памяць

У гонар вучонага названая адна з лекцыйных аўдыторый кафедры біяхіміі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў ёй змешчана бібліятэка, перададзеная ў дар яго жонкай[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 1 2 3 4 5 Пикулев Анатолий Тимофеевич(руск.)  // Сайт біялагічнага факультэта БДУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Постаці радыебіялогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі народнай адукацыі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэканы біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Валгаградскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе