wd wp Пошук:

Анатоль Нілавіч Куляшоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куляшоў.

Анатоль Нілавіч Куляшоў (нар. 25 ліпеня 1959, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР, СССР[1]) — міністр унутраных спраў Беларусі, генерал-лейтэнант.

Біяграфія

Скончыў Мінскую школу міліцыі, а таксама Акадэмію МУС СССР[1]. У ворганах унутраных спраў пачаў працаваць упаўнаважаным па аператыўнай працы. Прайшоў шлях да намесніка начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку Мінска; затым узначальваў міліцыю Заводскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы.

У 2001 годзе быў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскай вобласці.

У 2003-2008 гг. — начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Мінска. Кіраваў разгонам вулічных шэсцяў, аднак уступаў у перамовы з іх арганізатарамі. Курыраваў расследаванне выбуху, што адбыўся ў сталіцы 4 ліпеня 2008 г[1].

З 29 жніўня[2] да снежня 2008 — намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.

З 4 снежня 2008 г.[3] па красавік 2009 гг. — першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Беларусі.

6 красавіка 2009 г. яго прызначылі выконваць абавязкі міністра ўнутраных спраў, 2 чэрвеня 2009 — прызначаны міністрам унутраных спраў[4].

11 мая 2012 г. прэзідэнт А. Лукашэнка вызваліў Анатоля Куляшова ад пасады міністра ўнутраных спраў Беларусі з залічэннем яго ў распараджэнне МУС. У студзені 2013 г. заняў пасаду дарадца ў Выканаўчым камітэце Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Санкцыі ЕС

2 лютага 2011 года трапіў у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5]. У абгрунтаванні Еўрапейскага савета было ўказана, што Куляшоў актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і як міністр унутраных справаў камандаваў войскамі, якія жорстка здушылі мірныя дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ды праявілі гонар за гэтую адказнасць[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 Зміцер Панкавец. Анатоль Куляшоў узначаліў МУС// Наша Ніва. 2 чэрвеня 2009
  2. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні// Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. 29 жніўня 2008
  3. Таццяна Паляжай. Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі назначаны Анатоль Куляшоў// Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

4 снежня 2008 4. Указ аб назначэнні А. Н. Куляшова міністрам унутраных спраў Беларусі// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 2 чэрвеня 2009 5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017. 6. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі