wd wp Пошук:

Анатоль Віктаравіч Красуцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красуцкі.

Пасведчанне Анатоля Красуцкага ў музеі Палаты прадстаўнікоў

Анатоль Віктаравіч Красуцкі (нар. 24 кастрычніка 1947, Мінск) — беларускі палітык. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя хакея на траве».

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-інструментальшчыкам вытворчага аб’яднання цацак «Мір». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў памочнікам пракурора Савецкага раёна горада Мінска, кансультантам аддзела памілавання, старшым рэферэнтам прыёмнай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, загадчыкам аддзела, начальнікам Упраўлення пісем і прыёму грамадзян Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга склікання. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), медалямі «Ветэран працы», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь [2] .

Зноскі

  1. КРАСУЦКИЙ АНАТОЛИЙ ВИКТОРОВИЧ Архівавана 23 мая 2021.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Садружнасць»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы