Белару́ская федэра́цыя хаке́я на траве́ — беларускае грамадскае аб’яднанне, якое займаецца развіццём хакея на траве.[1]
Створана на ўстаноўчай канферэнцыі 6 снежня 1991 года, а з 1992 года з’яўляецца членам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый хакея на траве. З траўня 2017 года старшынёй абраны Аляксандр Леанідавіч Якіменка. 16 красавіка 2015 года зарэгістравана Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь у якасці адзінай спартыўнай грамадскай арганізацыяй на тэрыторыі краіны, якая займаецца развіццём хакея на траве і ўпаўнаважаная прадстаўляць гэты від спорту ў адпаведных міжнародных аб’яднаннях.