Анастамоз (ад грэч.: ἀναστόμωσις — адкрытая сувязь) — назва для паўторнага злучэння двух патокаў, якія раней разгалінаваліся, напрыклад крывяносных сасудаў ці жылак ліста. Тэрмін выкарыстоўваецца ў медыцыне, біялогіі, мікалогіі і геалогіі.
Анастамоз — гэта сувязь дзвюх структур[1]. Ён ставіцца да сувязі паміж крывяноснымі сасудамі або паміж іншымі трубчастымі структурамі, напрыклад, сценкамі кішачніка. У крывянозным анастамозе(англ.) бел., многія артэрыі натуральна анастамізіруюць адна з адной, напрыклад, ніжняя надчэраўная артэрыя(англ.) бел. (лац.: arteria epigastrica inferior) і верхняя надчэраўная артэрыя(англ.) бел. (лац.: arteria epigastrica superior).
Крывяносны анастамоз дзеліцца на анастамоз артэрыяльны і вянозны. Артэрыяльны анастамоз уключае ў сябе фактычны артэрыяльны анастамоз (напрыклад, далонныя дугі(англ.) бел. і падэшвенныя дугі(англ.) бел.падэшвеннай дугі) і патэнцыйны артэрыяльны анастамоз (напрыклад, каранарны крывазварот(руск.) бел. і Вілізіеў круг(руск.) бел.). Прыкладам хірургічнага анастамозу(англ.) бел. з’яўляецца Y-падобны анастамоз па Ру(англ.) бел., які прымяняюць пры рэзекцыі сегмента кішкі.
Паталагічны анастамоз з’яўляецца вынікам траўмы ці хваробы і можа ўключаць у сябе вены, артэрыі або кішкі. Яны звычайна называюць свішчы. У выпадках вены ці артэрыі, траўматычныя свіршчы звычайна адбываюцца паміж артэрыяй і венай. Траўматычныя кішачныя свіршчы звычайна адбываюцца паміж двума сценкамі кішачніка (кішачна-кішачныя свішчы) або кішачнікам і скурай. Партакавальны анастамоз(англ.) бел., насупраць, гэта анастамоз паміж венай партальнай венознай сістэмы(англ.) бел. і венай сістэмнага крывацёку(англ.) бел., якая дазваляе крыві абыходзіць печань у пацыентаў з партальнай гіпертэнзіяй(руск.) бел., што часта прыводзіць да гемарою, варыкознага пашырэння вен стрававода(англ.) бел. або «галавы медузы»(англ.) бел.[2].
У эвалюцыі, анастамозам называюць рэкамбінацыю эвалюцыйнай лініі. Звычайна эвалюцыйныя лініі ўяўляюць сабой простае галінаванне з відаў да новых форм. Пры анастамозе віды могуць рэкамбінавацца(руск.) бел. пасля першага разгалінавання, напрыклад, у выпадку апошніх даследаванняў, было паказана, што радавыя папуляцыі продкаў чалавека і шымпанзэ магчыма крыжаваліся пасля пачатковага разгалінавання[3].
Канцэпцыя анастамозу таксама ставіцца да тэорыі сімбіягенеза, у якой новыя віды выходзяць з утварыння новых сімвалічных адносін.
У мікалогіі, анастамозам называюць зліццё паміж галінамі аднаго і таго ж або розных гіфаў[4].