wd wp Пошук:

Амялушка

Амялу́шка звыча́йная (Bombycilla garrulus) — пеўчая птушка атраду вераб’інападобных.

Апісанне

Даўжыня цела 18-21 см, размах крылаў 32-35 см, маса да 60-70 г. Шэра-карычневая з вялiкiм чубам, на канцы хваста жоўта-чорная палоска. На крыле бела-чырвонае люстэрка. Самка менш кантрастная. Маладыя без люстэрка на крыле i чорнага горла, спод цела з падоўжнымi рыскамi. Голас — нягучнае «свіррыры-свіррыры».

Пашырэнне

Распаўсюджана ў зоне таёжных лясоў Паўночнага паўшар’я. Гняздуецца ў рэдкалессі, на дрэвах. Корміцца ягадамі, пупышкамі дрэў і кустоў.

У Беларусі трапляецца на веснавым (красавік) і асеннім (лістапад) пралётах, у невялікай колькасці зімуе (прылятае з поўначы у кастрычніку). Трымаецца лясоў, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу.

Падвiды

Аб’ект палявання

Да пачатку XX ст. — аб’ект шляхецкага палявання. Гатавалася падобна да бакасаў, перапёлак, рабіннікаў, рабчыкаў: напрыклад, печанымі, з укладзенымі ў брушную поласць птушкі кавалкамі масла, змяшанага са здрабнёнымі «ягадамі» ядлоўцу.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вераб’інападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта