Эваро́н (руск.: Эворон) — рэліктавае возера ў Хабараўскім краі Расіі, у басейне ракі Амур.
Плошча паверхні 194 км². Даўжыня 30[1] км, найбольшая шырыня 12[1] км. Найбольшая глыбіня да 3 м. Плошча вадазбору 5670 км². Глыбіня і плошча паверхні значна змяняюцца ў залежнасці ад сезону года. Зімой возера часам прамярзае да дна. У возера ўпадаюць рэкі Эвур, Годча, Нанчукан, Альгака, Сірокі, Таксакан. Выцякае рака Дзевятка (прыток ракі Гарынь).