wd wp Пошук:

Аманет

Аманет

Аманет (Амаўнет) - у старажытнаегіпецкай міфалогіі жаночая іпастась бога Амона, багіня паветры і ветру.

Як і Амон, увасабляла таемныя сілы прыроды, нябачныя пачаткі. Імёны гэтай боскай пары перакладаецца прыкладна: “тое, што немагчыма ўбачыць”. Імя Аманет сустракаецца ў самых старажытных пірамідных тэкстах (2350 - 2345 гг. да н.э), побач з імем Амона. У гэтых старажытных запісах яны параўноўваецца з подыхам ветру. Часам багіню малявалі як змяю альбо жанчыну з галавой змяі.

Бог Амон, па шматлікіх старажытных звестках, меў жонку Мут, а Аманет, такім чынам, з’яўлялася яго жаночым варыянтам. Пазней, аднак, яе вобраз зліўся з постацю багіні Мут, хаця ў Фівах і суседніх з імі тэрыторыях (асабіста ў Карнаку) Аманет яшчэ доўга ушаноўвалася як самастойная багіня. Уваходзіла ў Геліопальскую васьмёрку багоў. Паўставала апякункай таемнай магіі, настаўніцай сям’і фараонаў. Таксама кіравала паўночным ветрам, неабходным дзеля водных падарожжаў уверх па Нілу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Старажытнаегіпецкія багі