wd wp Пошук:

Амвросій Медыяланскі

Амвросій, Амвросій Медыяланскі (каля 339, Трыр — 4 красавіка 397) — адзін з айцоў хрысціянскай царквы.

Нарадзіўся ў сям’і ўрадавага чыноўніка. Выхаванне атрымаў у Рыме, дзе вывучаў літаратуру і юрыспрудэнцыю, рыхтуючыся стаць адвакатам. У 369 імператар Феадосій зрабіў яго сваім намеснікам паўночнай Італіі з рэзідэнцыяй у Мілане. Займаючы пасаду прэфекта Лігурыі і Эміліі, Амвросій заслужыў высокую любоў і павагу да сябе з боку народа і таму ў 374 быў адзінагалосна абраны епіскапам. Займаючы гэту высокую пасаду, Амвросій вывучаў багаслоўе і філасофію, шмат энергіі аддаваў арганізацыйнаму ўмацаванню хрысціянскай царквы, змагаўся за захаванне чысціні царкоўных догматаў, раўніва клапаціўся аб незалежнасці царквы ад дзяржавы. Хітры і лоўкі дыпламат, ён ніколі не пераставаў быць юрыстам, рашуча выступаў супраць ліхвяроў і яўрэяў, да якіх быў вельмі варожа настроены, праслаўляў аскетызм.[7]

Амвросій Міланскі — аўтар 8 кніг па царкоўнай экзагетыцы (каменціраванню), 84 лістоў і казанняў. Ва ўсіх яго творах вельмі прыкметна празмерная схільнасць да алегарызацыі, адчуваецца моцная залежнасць ад грэчаскіх і рымскіх пісьменнікаў. Асноўнай крыніцай яго твораў служылі працы Філона Александрыйскага, за што пазней Амвросія празвалі хрысціянскім Філонам.[7]

Зноскі

  1. AMBROISE DE MILAN // Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. svetnik Ambrosius Mediolanensis // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850245X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 74. — ISBN 978-2-221-06888-5
  5. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  6. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 32.
  7. 1 2 Скарына Ф. Творы:… С. 163.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Філосафы IV стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Святыя Германіі
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
Катэгорыя·Біскупы міланскія
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Святыя Сірміі
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка
Катэгорыя·Лацінскія філосафы
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты IV стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 339 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мілане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Трыры
Катэгорыя·Айцы Царквы
Катэгорыя·Памерлі ў 397 годзе
Катэгорыя·Святыя Ламбардыі
Катэгорыя·Настаўнікі царквы
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Лацінскія аратары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Лацінскія гімнографы