wd wp Пошук:

Аліна Шапачнікаў

Grands ventres (Вялікі пузы). 1968

Аліна Шапачнікаў (польск.: Alina Szapocznikow; 16 мая 1926, Каліш, Польшча — 2 сакавіка 1973, Пасі, Францыя) — польскі скульптар і графік яўрэйскага паходжання.

Біяграфія

Аліна Шапачнікаў нарадзілася 16 мая 1926 года ў горадзе Каліш ў сям’і ўрача. У час Другой сусветнай вайны з-за яўрэйскага паходжання была змешчана ў гета Пабяніцаў і Лодзі, затым знаходзілася ў канцлагерах Асвенцім, Берген-Бельзен і Тэрэзіенштат.

Пасля заканчэння вайны ў 19461947 гадах вучылася на скульптара ў Празе, першапачаткова ў майстэрні Отакара Велімскага, затым у Пражскай Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. Дзякуючы стыпендыі, у 1947—1950 гадах працягнула вучобу ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў, аднак з-за цяжкай хваробы яна была вымушана перапыніць вучобу і вярнуцца ў Польшчу.

У 1963 годзе Аліна Шапачнікаў ізноў пераехала ў Парыж. У 1969 годзе ў яе быў дыягнаставаны рак грудзі, і ў 1973 годзе яна памерла ў санаторыі Пра-Катанэ ў Пасі.

Асабістае жыццё

Яна была жонкай польскага гісторыка мастацтва Рышарда Станіслаўскага, іх сын Пётр жыве ў Францыі. Пасля разводу са Станіслаўскім яна выйшла замуж за польскага графіка Рамана Цяслевіча, з якім заставалася ў шлюбе да самай смерці.

Мастацкая творчасць

Пражываючы ў Польшчы, яна стварала выразныя фігуратыўныя скульптуры, выкарыстоўваючы такія матэрыялы як бронза і камень. У Парыжы яна пачала эксперыментаваць з каляровымі злепкамі ўласнага цела ў поліэстэры і поліўрэтане. У апошнія гады жыцця на яе творчасці адбівалася ўсведамленне надыходзячай смерці.

Яе працы знаходзяцца ў экспазіцыі Музея сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку, у Музея сучаснага мастацтва ў Лос-Анджэлесе, парыжскага Цэнтра Пампіду і лонданскай Галерэі Тэйт.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121165159 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. 1 2 Alina Szapocznikow
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121165159 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вязні канцлагера Берген-Бельзен
Катэгорыя·Вязні канцлагера Тэразін
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Графікі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Скульптары Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Вязні канцлагера Асвенцім