wd wp Пошук:

Пасі

Памежны знак Пасі (1731)

Пасі (фр. Passy) — раён Парыжа на правым беразе Сены, прымыкае да Булонскага лесу. Як і многія іншыя кварталы, Пасі стаў часткай горада 1 студзеня 1860 і даў назву 16-ай акрузе. Зараз межы квартала выходзяць далёка за межы ранейшай вёскі і пазначаюць месца пражывання самых забяспечаных парыжан — тут пражываюць палітыкі, арыстакраты, паспяховыя дзелавыя людзі, знакамітасці.

Ужо ў 1939 годзе французскі паэт і празаік Леён-Поль Фарго пісаў пра Пасі: «Пасі — гэта вялікая правінцыя, дзе сем’і знаёмыя адна з адной, назіраюць сябар за сябрам і ненавідзяць адзін аднаго па той прычыне, што на гарбату ў адной з сем’яў сабралася большая колькасць паэтаў або палітыкаў, чым у іншых. Ні пралетарыі, ні беднякі не маюць доступу да гэтай вечнай садовай вечарынкі, якая праходзіць паміж плошчай Віктара Гюго і Сенай».

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кварталы Парыжа
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·XVI акруга Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных