wd wp Пошук:

Нью-Ёркскі музей сучаснага мастацтва

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Музей сучаснага мастацтва.

Музей неўзабаве пасля рэканструкцыі.

Музей сучаснага мастацтва на Манхэтэне ў Нью-Ёрку (Museum of Modern Art, скарочана MoMA) — адзін з першых і найбольш значных музеяў сучаснага мастацтва ў свеце[1], які паслужыў узорам для шматлікіх іншых збораў падобнага роду. Музей сучаснага мастацтва — адна з галоўных славутасцей Нью-Ёрка, якая штогод прымае 2 670 тыс. наведвальнікаў.

Гісторыя МоМА

Быў заснаваны ў 1928 годзе ў шасці залах офіснага будынка на Манхэтэне пры садзейнічанні і заступніцтве сямейства Ракфелераў. Першым дырэктарам музея быў мастацтвазнавец Альфрэд Бар.

«Зорная ноч», Вінцэнт ван Гог, 1889

У збор уваходзяць творы, без якіх немагчыма сабе ўявіць мастацтва XX стагоддзя, — «Зорная ноч» Ван Гога, «Танец» Маціса, «Авіньёнскія дзяўчыны» Пікаса, «Сталасць памяці» Далі, «Птушка ў прасторы» Брынкушы.

Будаўніцтва цяперашняга будынка музея было распачата ў 1939 г., у 1950-я гг. ён быў перабудаваны ў «інтэрнацыянальным стылі» Філіпам Джонсанам, падчас рэканструкцый 1980-х і 2000-х гг. музейныя плошчы былі павялічаны ў некалькі разоў.

У 1947 годзе кіраўніцтвам МоМА быў падпісаў кантракт з нью-ёркскім музеем «Метраполітэн», паводле якога творы мастацтва, па меры пераходу з разраду сучасных у разрад класічных, павінны былі перадавацца з МоМА ў «Метраполітэн»[2]. Калі б праз шэсць гадоў дагавор не быў скасаваны, МоМА страціў бы велізарную частку прац, якія сталі цяпер «класікай» сучаснага мастацтва[2].

Зноскі

  1. Kleiner, Fred S.; Christin J. Mamiya (2005). “The Development of Modernist Art : The Early 20th Century” (in English). Gardner’s Art Through The Ages : The Western Perspective. Thomson Wadsworth. pp. 796. ISBN 0495004782. http://books.google.com/books?id=kuJ6RxgVXa0C&pg=PA796&dq=%22the+institution+most+responsible+for+developing+modernist+art%22+%22the+most+influential+museum+of+modern+art+in+the+world%22&sig=n8w_n5xiSMUp0zCZx3IkQn6reso. “The Museum of Modern Art in New York City is consistently identified as the institution most responsible for developing modernist art… the most influential museum of modern art in the world.”
  2. 1 2 Моррис Ф. Что такое музей современного искусства в XXI веке Архівавана 2 студзеня 2012. // Сноб. — 2009. — 10 сакавіка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Музеі сучаснага мастацтва
З’явіліся ў 1929 годзе
Музеі Манхэтэна