wd wp Пошук:

Аляксей Сяргеевіч Анцілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анцілеўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Анцілеўскі (нар. 2 лютага 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і моладзевай зборнай Беларусі.

Старэйшы брат Аляксея, Дзмітрый, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ мінскага МТЗ-РІПА, пазней на юнацкім узроўні гуляў за мінскае «Дынама», «Мінск» і барысаўскі БАТЭ. У 2018 годзе далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе стаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў камандзе.

У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха»[2]. Стаў гуляць за дубль, у складзе асноўнай каманды звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Энергетыка-БДУ» (8:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[3]. Стаў рэгулярна з’яўляцца на полі ў складзе асноўнай каманды, у тым ліку нярэдка ў стартаваым складзе.

Міжнародная кар’ера

29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Грузіі (1:4) і быў заменены ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018дубльДынамаБеларусь301
2019дубльДынамаБеларусь278
2020Д1РухБеларусь42
2021Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь221
2022Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь222

Зноскі

  1. 1 2 http://torpedo-belaz.by/player/antilevskij-aleksej/
  2. Алексей Антилевский - третий игрок брестского “Динамо”, арендованный “Рухом”
  3. “Торпедо-БелАЗ” подписало контракт с Алексеем Антилевским
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага