wd wp Пошук:

Аляксей Станіслававіч Бутарэвіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Бутарэвіч (нар. 12 студзеня 1997, Ліда) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда.

Клубная кар’ера

Выхаванец лідскай ДЮСШ, у юнацкім узросце далучыўся да гродзенскага «Нёмана», дзе выступаў за дубль. У пачатку 2016 года далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ», аднак ужо ў маі пакінуў яго, каб адправіцца служыць ва Узброеныя Сілы[2].

У пачатку 2018 года, вярнуўшыся з арміі, трэніраваўся з «Лідай», але неўзабаве далучыўся да мінскага «Тарпеда» і падпісаў з ім кантракт[3]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан, з ліпеня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2019 выхадзіў на поле нерэгулярна.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы»[4]. У складзе смалявіцкай каманды стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[5]. У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[6] і неўзабаве стаў іграком мінскага «Дынама»[7], дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на поле. У сакавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слуцку»[8], у ліпені арэнда была падоўжана да канца сезона 2021[9]. У слуцкай камандзе быў трывалым іграком асновы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[10].

У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[11]. У пачатку сезона 2022 з’яўляўся на полі, але неўзабаве страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 года пакінуў сталічны клуб[12] і неўзабаве стаў іграком валгаградскага «Ротара»[13].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

5 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльНёманБеларусь10
2014дубльНёманБеларусь20
2015дубльНёманБеларусь140
2016 (1)Д2Смалявічы-СТІБеларусь40
2018Д1ТарпедаБеларусь200
2019 (1)Д1ТарпедаБеларусь80
2019 (2)Д2СмалявічыБеларусь131
2020 (1)Д1СмалявічыБеларусь151
2020 (2)Д1ДынамаБеларусь40
2021Д1СлуцкБеларусь255
2022 (1)Д1ДынамаБеларусь30

Зноскі

  1. Aleksey Butarevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Как лидер юношеской сборной Беларуси угодил в армию и все равно собирается вернуться в футбол
  3. Полузащитник Бутаревич перешел в минское «Торпедо»
  4. Бутаревич и Джигеро из минского “Торпедо” перешли в “Смолевичи”
  5. «Смолевичи» вышли из отпуска!
  6. Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи»
  7. Бутаревич стал игроком минского “Динамо”
  8. “Слуцк” арендовал Бутаревича у минского “Динамо”
  9. Минское “Динамо” продлило “Слуцку” аренду Бутаревича
  10. Бутаревич вернулся из “Слуцка” в минское “Динамо”
  11. Минское “Динамо” продлило контракты с Козловым и Бутаревичем
  12. Пешич и Бутаревич покинули минское “Динамо”
  13. “Ротор” объявил о подписании контракта с Алексеем Бутаревичем
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ротар Валгаград
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта