wd wp Пошук:

Аляксей Мікалаевіч Гайняк

Аляксей Мікалаевіч Гайняк (руск.: Алексей Николаевич Гойняк; 28 красавіка 198419 верасня 2017) — афіцэр падраздзялення Сіл спецыяльных аперацый Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Герой Расійскай Федэрацыі, маёр.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 красавіка 1984 г. у горадзе Сальск Растоўскай вобласці.

Скончыў гарадскую школу № 4 горада Сальск, а затым у 2006 годзе — Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча імя генерала арміі Маргелава В.Ф[1].

Служыў на розных камандных пасадах у частках паветрана-дэсантных войсках, дыслакаваных на тэрыторыі Маскоўскай вобласці. У далейшым служыў у складзе Цэнтра спецыяльнага прызначэння «Сенеж» Сіл спецыяльных аперацый Галоўнага (разведвальнага) ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў пасёлку Сенеж Солнечнагорскага раёна Маскоўскай вобласці.

Прымаў удзел у ваеннай аперацыі ў Сірыі супраць міжнароднай тэрарыстычная арганізацыі «Ісламская дзяржава», дзе ў ходзе баявой аперацыі атрымаў цяжкія раненні.

Памёр 19 верасня 2017 года ад ран[2]. Пахаваны ў горадзе Сонечнагорск Маскоўскай вобласці на Новым гарадскіх могілках.

Указам прэзідэнта ў 2017 (ці 2018) годзе за праяўленую мужнасць і гераізм пры выкананні воінскага абавязку маёру прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна).

Узнагароды

Памяць

У верасні 2019 года ў горадзе Сальск на будынку сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 4 ўсталяваная мемарыяльная дошка ў гонар Гайняка, які вучыўся ў ёй у перыяд з 1991 па 2001[3].

Сям’я

Аляксей Гайняк быў жанаты, ёсць двое дзяцей. Жонка — Гайняк (Савачкіна) Алеся Аляксандраўна (н. 1985). Сын — Яраслаў (н. 2011). Дачка — Яўгенія (н. 2016).

Зноскі

  1. Ещё один житель Ростовской области погиб в Сирии // Большой Ростов, 20 февраля 2018
  2. Боевые потери ЧВК и ВС РФ в Сирии (очередной погибший) No 2
  3. Алексей Гойняк — герой России из города Сальска, Информационно-публицистическое сетевое издание «Отечество и вера», 23 сентября 2019

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 19 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мужнасці
Катэгорыя·Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» (Мінабароны Расіі) 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі
Катэгорыя·Памерлі ў Сірыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка