wd wp Пошук:

Аляксей Дзмітрыевіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Іваноў і Аляксей Іваноў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Іваноў (нар. 19 лютага 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль і хутка замацаваўся ў яго складзе. 8 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0). У сезоне 2015 працягваў гуляць за дубль, таксама выйшаў на замену ў адным матчы Вышэйшай лігі.

У ліпені 2016 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама»[2], дзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі левага абаронцы. У студзені 2017 года быў выкуплены брэсцкім клубам[3]. У першай палове сезона 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, а потым увогуле страціў месца ў асноўным складзе і стаў выступаць за дубль.

У пачатку 2018 года прайшоў два турэцкія зборы з «Дынама», пасля чаго ў лютым 2018 года далучыўся да сталічнага «Промня», які неўзабаве дамовіўся аб арэндзе абаронцы на сезон 2018[4]. У «Промні» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Брэст[5].

У першай палове 2019 года выступаў за дубль дынамаўцаў, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з брэсцкім клубам і неўзабаве ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Мінск»[6]. У 2019 годзе звычайна гуляў у стратавым складзе мінчан, а ў сезоне 2020 часцей заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[7], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[8].

Міжнародная кар’ера

Увосень 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе адзначыўся голам у браму Сан-Марына.

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны, адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі левага абаронцы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014Д1Мінск10
2015Д1Мінск10
2016 (1)дубльМінск152
2016 (2)Д1Дынама150
2017Д1Дынама101
2018Д1Прамень261
2019 (1)дубльДынама41
2019 (2)Д1Мінск80
2020Д1Мінск80
2021Д1Гомель232

Зноскі

  1. Aleksey Ivanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  3. Алексей Иванов подписал контракт с брестским “Динамо”
  4. Алексей Иванов стал игроком “Луча”
  5. Алексей Иванов вернулся из аренды в Луче Архівавана 29 сакавіка 2019.
  6. Алексей Иванов перешел из брестского “Динамо” в “Минск”
  7. Защитник Алексей Иванов перешел в “Гомель”
  8. Алексей Иванов перешел из “Гомеля” в “Торпедо”-БелАЗ
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст