wd wp Пошук:

Аляксей Андрэевіч Саламонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саламонаў. Аляксей Андрэевіч Саламо́наў[2] (нар. 14 жніўня 1925, в. Кледнявічы, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі геадэзіст. Доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1970). Член Беларускага саюза журналістаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кледнявічы Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы лейтэнант. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1951 годзе, дзе і працаваў з 1955 года (1955—1974 і 1997—2003 гадах прафесар кафедры геадэзіі і фотаграмметрыі, у 1970—1974 — загадчык кафедры). У 1954 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1974 года ў Беларускім тэхналагічным універсітэце (1974—1991 гадах загадчык кафедры інжынернай геадэзіі, 1991—1996 — загадчык універсітэта беларускай мовы, гісторыі і культуры). З 1996 года ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». З 1977 года прафесар БДСГА і адначасова ў 1997—2004 гадах прафесар-кансультант інстытутаў «Белдзіпразем» і «Белгеадэзія».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне пабудовы і матэматычнай апрацоўкі геадэзічных сетак, аўтаматызацыі геадэзічных і тапаграфічных работ, навукова-даследчай работы студэнтаў, па праблемах адукацыі, інтэлекту і дэмакратычнага філасофска-сацыялагічнага напрамку. Прапанаваў метады стварэння і апрацоўкі геадэзічнай апоры, агульназямельнага кадастру і землеўпарадкавання, дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы. Удзельнічаў у стварэнні астранома-геадэзічнай сеткі ў Беларусі і прылеглых да яе тэрыторый, а таксама ў Егіпце. Аўтар падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/by/documents/172306
  2. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 22 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Геадэзісты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геадэзісты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў