У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драчоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Драчоў (нар. 22 жніўня 1994) — беларускі футбаліст, абаронца.
Пачаў займацца футболам у 12-гадовым узросце, на юнацкім узроўні гуляў за жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», мінскі «Партызан»[2]. У 2013 годзе гуляў за «Маладзечна-2013» у Другой лізе. З 2014 года выступаў толькі на аматарскім узроўні.
У 2016 годзе далучыўся да клуба «Крумкачы», дзе гуляў за рэзервовы склад, быў капітанам дубля. У ліпені 2017 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі клуб пакінула значная колькасць ігракоў, і абаронца быў далучаны да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 ліпеня 2017 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі адгуляў усе 90 хвілін. У далейшым згуляў яшчэ ў шасці матчах Вышэйшай лігі. У сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, застаўся ў складзе каманды ў Другой лізе.
У сезоне 2019 выступаў за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі[3].
У 2021 годзе выступаў у Другой лізе за «Смалявічы».
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | Д3 | Маладзечна-2013 | ![]() | 8 | 0 |
2016 | дубль | Крумкачы | ![]() | 14 | 0 |
2017 | Д1 | Крумкачы | ![]() | 7 | 0 |
2018 | Д3 | Крумкачы | ![]() | 5 | 0 |
2019 | Д3 | Вікторыя | ![]() | 13 | 0 |
2021 | Д3 | Смалявічы | ![]() | 10 | 0 |