wd wp Пошук:

Аляксандр Цімафеевіч Сасноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сасноўскі. Аляксандр Цімафеевіч Сасно́ўскі[1] (22 кастрычніка 1923 — 21 лістапада 1996) — вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Каралёў Стан (Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Скончыў сярэднюю школу ў 1941 годзе[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны партызанскі сувязны, баец разведвальнай групы, камандзір гарматы[2]. Прымаў удзел у баях на Заходнім, 3-м Беларускім, 4-м Украінскім франтах[2]. Быў цяжка паранены[2]. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1951—1955 гадах клінічны ардынатар кафедры скурных і венерычных хвароб інстытута. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «К вопросу о влиянии центральной нервной системы на течение экспериментального сифилиса кроликов»[2]. У 1955—1971 гадах працаваў у Навукова-даследчым скурна-венералагічным інстытуце Міністэрства аховы здароўя БССР, да 1963 года старшым навуковым супрацоўнікам, потым — загадчыкам аддзела. З 1968 года А. Ц. Сасноўскі зноў у Мінскім медыцынскім інстытуце. Да 1970 года асістэнт кафедры венерычных хвароб, у 1970—1971 — дацэнт, у 1971—1986 — загадчык кафедры, у 1986—1996 — прафесар[2].

Памёр А. Ц. Сасноўскі 21 лістапада 1996 года ў Мінску. Пахаваны на радзіме[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

А. Ц. Сасноўскаму належаць больш за 230 навуковых прац па пытаннях тэрапіі герпесу, вострых прамянёвых дэрматытаў, псарыязу і інш.

Сярод апублікаванага:

Ганаровы член Беларускага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў, уваходзіў у склад рэвізійнай камісіі Усесаюзнага таварыства дэрматавенеролагаў, быў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога грамадства дэрматавенеролагаў.

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Сосновский Александр Тимофеевич (22.10.1923—21.11.1996) (руск.)  // Сайт БДМУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы III ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Дэрматолагі
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Венеролагі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак