wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Юрэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрэвіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Юрэвіч (нар. 8 жніўня 1979, Ліда) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Вядомы па выступах за салігорскі «Шахцёр» і барысаўскі БАТЭ, разам з якімі стаў сяміразовым чэмпіёнам Беларусі, трохразовым уладальнікам Кубка Беларусі. За нацыянальную зборную Беларусі (2006—2011) правёў 32 матчы. З’яўляецца членам клуба Сяргея Алейнікава.

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец лідскага футбола, гуляў за мясцовы клуб, а ў 2000 годзе перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У 2005 годзе выйграў чэмпіёнства з гарнякамі, быў капітанам салігорскага клуба. У ліпені 2007 года перайшоў у львоўскія «Карпаты», але не замацаваўся там і ў лютым 2008 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ.

Доўгі час быў трывалым іграком асновы барысаўскага клуба, выступаў на пазіцыі левага або правага абаронцы. Тройчы дапамог БАТЭ прайсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, 17 снежня 2009 года забіў гол у браму «Эвертана», які дапамог барысаўчанам здабыць першую ў гісторыі гасцявую перамогу ў групавых раўндах еўракубкаў (1:0). У сезоне 2012 стаў радзей з’яўляцца на полі, саступаючы месца больш маладым ігракам.

У студзені 2014 года пакінуў БАТЭ па заканчэнні кантракта і перайшоў у «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» заняў месца асноўнага левага абаронцы і зноў стаў капітанам каманды. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4].

У сезоне 2015 саступіў капітанства Арцёму Старгародскаму, але заставаўся трывалым іграком асновы. Звычайна гуляў левым абаронцам, але некаторы час выкарыстоваўся ў апорнай зоне. У лістападзе 2015 года зноў падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2016 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У снежні 2016 года новы галоўны трэнер салігорскага клуба Алег Кубараў абвясціў, што Юрэвіч пакідае «Шахцёр»[6]. У студзені 2017 года завяршыў гульнявую кар’еру, застаўшыся ў Салігорску ў якасці трэнера[7].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі, з 2006 па 2011 выступаў за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера

Пасля завяршэння кар’еру ў пачатку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубліруючага складу «Шахцёра», дзе стаў дапамагаць Сяргею Нікіфарэнку. У ліпені 2017 года, пасля прызначэння галоўным трэнерам «Шахцёра» Марака Зуба, быў пераведзены ў асноўную каманду ў якасці яго асістэнта[8]. У студзені 2018 года зноў перайшоў на працу ў дубль[9].

У снежні 2019 года ўзначаліў юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў[10].

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandr Yurevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Yurevich // FBref.com
  3. Александр Юревич покинул БАТЭ и перешел в “Шахтер”
  4. Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером»
  5. Александр Юревич продлил контракт с “Шахтером”
  6. Старгородский и Юревич покинут “Шахтер”
  7. Александр Юревич завершил карьеру
  8. Александр Юревич станет ассистентом Зуба
  9. В солигорском «Шахтере» большие изменения в тренерском штабе
  10. Александр Юревич возглавил юношескую сборную Беларуси U-17

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры юнацкай зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы