.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Філановіч (нар. 1 снежня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.
Пачынаў займацца футболам у сталічнай школе «Змена», потым былі «Зорка» і «Штурм». Ва ўзросце 15 гадоў часова прыпыніў кар’еру футбаліста з-за траўмы. Спрабаваў сябе ў лёгкай атлетыцы, выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту ў бегу на 60 метраў[2].
Пазней вярнуўся ў футбол, на працягу трох сезонаў гуляў на аматарскім узроўні за мінскае «Тарпеда» ў чэмпіянаце горада, выйграваў чэмпіянат і Кубак Мінска. Таксама пачаў выступаць у аматарскай лізе АЛФ. У 2013 годзе быў запрошаны ў клуб Другой лігі «Маладзечна-2013», а на наступны год стаў іграком мінскага «Промня», дзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў і дапамог камандзе па выніках сезона 2015 выйсці ў Першую лігу.
У жніўні 2016 года перайшоў у клуб Вышэйшай лігі «Крумкачы», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[3]. 26 жніўня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2). Пазней стаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Сезон 2017 пачынаў, у асноўным выхадзячы на замену, аднак ужо ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазіцыі нападніка.
У студзені 2018 года знаходіўся на праглядзе ў «Промні», а ў лютым далучыўся да «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, аднак са жніўня стаў пераважна выступаць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[5].
Пасля зыходу з «Тарпеда» праходзіў прагляд у брэсцкім «Руху», а пазней далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога пачаў сезон 2019. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона пакінуў каманду, у пачатку 2020 года праходзіў прагляд у мінскім НФК.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | Д3 | Маладзечна-2013 | ![]() | 10 | 0 |
2014 | Д3 | Прамень | ![]() | 27 | 11 |
2015 | Д3 | Прамень | ![]() | 23 | 6 |
2016 (1) | Д2 | Прамень | ![]() | 13 | 4 |
2016 (2) | Д1 | Крумкачы | ![]() | 1 | 0 |
2017 | Д1 | Крумкачы | ![]() | 26 | 3 |
2018 | Д1 | Тарпеда | ![]() | 17 | 0 |
2019 | Д2 | Нафтан | ![]() | 25 | 0 |
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)
Профіль на сайце pressball.by (руск.)