.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Папуш (нар. 14 студзеня 1985, Марыупаль) — украінскі футбаліст, абаронца.
Пачаў кар’еру ва Украіне, доўгі час гуляў за марыупальскі «Ільічовец», але так і не дасягнуў асноўнага складу. У 2008—2012 гадах гуляў у Беларусі (мінскі «Лакаматыў», жодзінскае «Тарпеда», брэсцкае «Дынама»).
У пачатку 2013 года стаў іграком казахскага «Кайсара», які выступаў у Першай лізе (другі па рангу дывізіён). У жніўні 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком рэчыцкага «Ведрыча-97»[2]. У сакавіку 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў рэчыцкі клуб[3].
З красавіка 2014 года стаў выступаць у чэмпіянаце Крыма за ялцінскую «Жамчужыну», але ўлетку 2014 года, пасля пераходу «Жамчужыны» ў расійскую ПФЛ (трэці дывізіён), не быў дапушчаны да ўдзелу[4].
З сакавіка 2015 года знаходзіўся ў складзе «Іслачы»[5], дзе і пачаў сезон 2015. Дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую. У сезонах 2016—2017 заставаўся іграком асновы «Іслачы», выступаў звычайна на пазіцыі правага абаронцы.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6], аднак у лютым па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[7], з-за чаго быў вымушаны пакінуць каманду. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць ва Украіне, часам падтрымліваючы форму з беларускім клубам[8].
У красавіку 2019 года атрымаў адтэрміноўку па дыскваліфікацыі[9] і неўзабаве зноў быў заяўлены за «Іслач», дзе стаў гуляць за дубль, а пазней вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[10].