wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Галавін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галавін. Алякса́ндр Сярге́евіч Галаві́н (руск.: Александр Сергеевич Головин; нар. 30 мая 1996, Калтан, Кемераўская вобласць, Расія) — расійскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Манака» і зборнай Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2018)[3].

Клубная кар’ера

Нарадзіўся 30 мая 1996 года ў горадзе Калтан Кемераўскай вобласці. Выхаванец юнацкіх каманд новакузнецкага «Металурга», а з 2012 года — ЦСКА.

У дарослым футболе дэбютаваў у 2015 годзе выступамі за асноўную каманду клуба ЦСКА (Масква).

Пасля ўдалага для сябе чэмпіянату свету 2018 года перайшоў у французска клуб «Манака» за 30 млн еўра[4].

Міжнародная кар’ера

У 2013 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, з тых часоў прыняў удзел у 30 гульнях на юнацкім узроўні за каманды розных узроставых катэгорый, адзначыўшыся 5 забітымі галамі.

З 2015 года прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Расіі. На моладзевым узроўні згуляў у 3 афіцыйных матчах.

7 чэрвеня 2015 года 19-гадовы на той момант ігрок дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой адразу адзначыўся забітым голам.

У маі 2016 года клубны трэнер Галавіна Леанід Слуцкі, якога незадоўга да таго прызначылі галоўным трэнерам расійскай зборнай, уключыў паўабаронцу ў яе заяўкі для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы 2016 года ў Францыі. На Еўра-2016 прыняў удзел ва ўсіх трох матчах сваёй каманды, якая не змагла пераадолець групавы этап.

У пачатку чэрвеня 2018 года быў уключаны ў заяўку зборнай Расіі на хатні для яе чэмпіянат свету.

Дасягненні

ЦСКА (Масква)

Зноскі

  1. Aleksandr Golovin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksandr Golovin // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. В Москве состоялось чествование сборной России по футболу Архівавана 16 жніўня 2018. / Министерство спорта РФ, 28 июля 2018 года (руск.)
  4. Головин - в “Монако”. Все подробности sport-express.ru (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе