wd wp Пошук:

Аляксандр Сцяпанавіч Чыкілеў

Аляксандр Сцяпанавіч Чыкілеў (нар. 2 жніўня 1949, Жлобін Гомельскай вобласці) — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2009), член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — будаўнік.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам перасоўна-механізаванай калоны № 40 трэста «Гомельсельгасбуд». Працаваў інжынерам праектна-каштарыснага бюро будаўнічага трэста № 10 горада Гомеля, намеснікам начальніка перасоўнай механізаванай калоны № 111 аб’яднання «Гомельпрамбуд», начальнікам упраўлення вытворча-тэхналагічнай камплектацыі будаўніча-мантажнага трэста № 27 горада Гомеля. Быў галоўным інжынерам будаўніча-мантажнага трэста № 40 горада Жлобіна. Займаў пасаду генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельпрамбуд».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Ганаровы будаўнік»[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобіне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»