wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Валадзько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валадзько. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алякса́ндр Па́ўлавіч Валадзько́ (нар. 18 чэрвеня 1986, Моталь, Іванаўскі раён) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2014). У цяперашні час працуе трэнерам у дублі барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2005 года пачаў прабівацца ў асноўную каманду мясцовага «Дынама». У сезоне 2007 замацаваўся ў асноўным складзе дынамаўцаў, дапамог ім атрымаць перамогу ў Кубку Беларусі.

У жніўні 2008 года барысаўскі БАТЭ, які шукаў узмацнення перад удзелам у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, узяў у арэнду маладога паўабаронцу. У барысаўскім клубе Валадзько прыйшоўся да справы, і па заканчэнні сезона быў выкуплены БАТЭ, хоць «Дынама» і лічыла гэты пераход незаконным[3].

У Барысаве стаў дзейначаць у цэнтры поля, ад апорнай зоны да пазіцыі «пад нападнікам». Часам вызначаўся галамі здалёк: так, 6 лістапада 2009 года ў матчы Лігі Еўропы супраць грэчаскага АЕКа, запрыкмеціўшы далёкі выхад брамніка супернікаў, адважыўся на ўдар, які апынуўся голам. 19 верасня 2012 года забіў першы гол у браму «Ліля», які дапамог БАТЭ атрымаць першую ў гісторыі перамогу ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў (3:1).

У сезоне 2011 часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы, дзе, аднак, адчуваў сябе няўтульна. Гуляючы на гэтай пазіцыі 28 верасня 2011 года ў хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны», здолеў адкрыць лік у матчы, паразіўшы, аднак, уласную браму (выніковы лік 0:5).

У жніўні 2012 года падоўжыў кантракт з БАТЭ да 2015 года. У першай палове сезона 2015 адсутнічаў з-за траўмы, але са жніўня вярнуў месца ў стартавым складзе.

У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У першай палове сезона 2016 рэдка з’яўляўся на полі, але пачынаючы з ліпеня зноў стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, але ў маі замацаваўся ў стартавым складзе ў цэнтры паўабароны. У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[5].

Неўзабаве пасля зыходу з БАТЭ накіраваўся ў склад карагандзінскага «Шахцёра» і падпісаў кантракт з казахстанскім клубам[6]. У складзе «Шахцёра» стаў гуляць у стартавым складзе. У лістападзе 2018 года стала вядома, што карагандзінскі клуб на будзе падаўжаць кантракт з беларускім паўабаронцам[7].

У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком салігорскага «Шахцёра»[8]. Аднак, за асноўную каманду так і не выйшаў на поле, правёў некалькі матчаў за дубль, таксама быў у запасе ў фінальным матчы Кубак Беларусі, дзе «Шахцёр» атрымаў перамогу над «Віцебскам» (2:0). Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў салігорскі клуб[9].

У студзені 2020 года вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[10]. З’яўляўся на полі эпізадычна, звычайна заставаўся на лаўцы запасных.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

12 кастрычніка 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Іспаніі.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб БАТЭ[11]. У студзені 2022 года быў пераведзены трэнерам у дубліруючы склад клуба[12].

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksandr Volodjko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alyaksandr Valadzko // FBref.com
  3. Брестское “Динамо” считает трансфер Александра Володько в БАТЭ неправомерным
  4. Александр Володько продлил контракт с БАТЭ
  5. Александр Володько покинул БАТЭ
  6. Александр Володько стал игроком “Шахтера”
  7. Александр Володько остался без клуба
  8. Александр Володько подписал контракт с солигорским “Шахтером”
  9. Александр Володько покинул “Шахтер”
  10. Александр Володько вернулся в БАТЭ
  11. Александр Володько завершил карьеру игрока и будет помогать в БАТЭ Жуковскому
  12. Виктор Гончаренко возглавил дубль БАТЭ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Моталі
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Караганда