Аляксандр Міхайлавіч Субоцін (нар. 23 мая 1976, Руба, Віцебскі раён) — беларускі паразітолаг і дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 23 мая 1976 года ў г.п. Руба Віцебскага раёна[1]. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў 1998 годзе, у 2000 годзе скончыў Міжнародны інстытут менеджменту.
У 2015 годзе прызначаны намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду.
З 28 верасня 2017 года па 2018 год быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці.[2]. З 2018 па 2020 год — член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
16 сакавіка 2020 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласці[3].
З 4 чэрвеня 2020 па 13 снежня 2021 года[4] займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра Беларусі.
13 снежня 2021 года быў прызначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама[5].