wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Абрамовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамовіч. Алякса́ндр Міха́йлавіч Абрамо́віч (10 красавіка 1944, Забалацце, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць — 1 снежня 2018) — беларускі дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук, прафесар[4].

Біяграфія

Нарадзіўся 10 красавіка 1944 года ў в. Забалацце Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

У 1973 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1973 г. — аспірант, малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, выконваў абавязкі загадчыка адзела Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1986 г. — доктар юрыдычных навук, з 1990 г. — прафесар. З 1988 па 2008 г. загадваў кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ.

У 1991—1992 гг. — член Камітэта Канстытуцыйнага нагляду СССР; у 1992—1996 гг. — старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (Цэтральная выбарчая камісія). З 1996 па 2004 г. — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2004 па 2008 г. — намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. [4].

А. М. Абрамовіч займаўся распрацоўкай праблем прававога забеспячэння дзяржаўнага кіравання інвестыцыйнымі працэсамі на агульнадзяржаўным і рэгіянальных узроўнях, узаемаадносін цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, уздзеяння мясцовых органаў улады на вырашэнне рэспубліканскіх і рэгіянальных праблем, канцэпцыі прававога статуса асобы ў перыяд пабудовы грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 5 індывідуальных і некалькіх калектыўных манаграфій і кніг[5].

Памёр 1 снежня 2018 года. Цырымонія развітання прайшла 4 снежня ў канцэртнай зале «Мінск»[6].

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 6. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. 1 2 3 Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.) — Беласток, Вільнюс: Беларускае гістарычнае таварыства, (untranslated), 2011. — вып. 2. — С. 1178. — 1228 с. — ISBN 978-80-86961-16-3
  3. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 37. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  4. 1 2 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  5. 1 2 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С. А. Балашэнка. — Мн.:БДУ, 2004. — 134 с.
  6. В Минске простились с заслуженным юристом Беларуси Александром Абрамовичем Архівавана 25 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня