Аляксандр Мікалаевіч Курбацкі (нар. 9 жніўня 1956, в. Струмень, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі, вылічальнай тэхнікі і кіравання. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (факультэт прыкладной матэматыкі, спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1978; аспірантура, 1983).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра тэхналогій праграмавання, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: карпаратыўныя інфармацыйныя сістэмы; інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі; тэхналогіі праграмавання; паралельнае праграмаванне; інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі; інфармацыйна-аналітычныя сістэмы; інфармацыйна-тэхналагічныя сістэмы; інфармацыйная бяспека.
Званні «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001).