wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Жданаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жданаў. Аляксандр Жданаў (нар. 27 мая 1984, Харкаў, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Золачыў».

Клубная кар’ера

Выхаванец харкаўскага футбола, у ДЮФЛ выступаў за футбольную школу «Металіста». Вясной 2003 года пачаў выступы за аматарскую харкаўскую каманду «Газавік-ХГВ», якая брала ўдзел у спаборніцтвах пад эгідай ААФУ. Улетку таго ж года каманда атрымала прафесійны статус і наступныя тры сезоны Жданаў правёў у ёй, змагаючыся ў другой лізе чэмпіянату Украіны.

«Львоў»

У 2006 годзе перайшоў у клуб Першай лігі «Львоў», адыграўшы ў складзе якога адзін сезон, наступны правёў на правах арэнды ў камандзе «Княжа» з сяла Шчаслівага пад Кіевам. У пачатку сезона 2005/06 вярнуўся з арэнды ў «Львоў», які на той момант атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе чэмпіянату. У матчах Вышэйшай лігі дэбютаваў 20 ліпеня 2008, цалкам згуляўшы матч першага тура чэмпіянату супраць данецкага «Шахцёра», у якім львавяне атрымалі сенсацыйную перамогу 2:0.

«Крыўбас»

Летам 2009 года, пасля таго як «Львоў» вылецеў з эліты, Жданаў перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», у якім, як і ў папярэднім клубе, адразу стаў стабільна трапляць у асноўны склад. Дэбютаваў за крыварожскую каманду 18 ліпеня 2009 года зноў у гульні супраць «Шахцёра», на гэты раз данчане перамаглі 3:0. Пачынаючы з сезона 2011/12 пачаў рэдка трапляць у асноўны склад каманды і пасля яго завяршэння пакінуў клуб.

«Палтава»

Першую палову 2012 года знаходзіўся без каманды, а ў жніўні падпісаў кантракт з камандай Першай лігі «Палтавай». У складзе палтаўскага клуба гуляў паўтары гады, быў трывалым іграком асновы.

«Слуцк»

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[2]. У складзе слуцкага клуба адразу замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Але справы «Слуцка» ў чэмпіянаце пайшлі не лепшым чынам. 31 мая 2014 года, пасля трох разгромных паражэнняў запар, Жданаў упершыню апынуўся па-за стартавым складам у матчы з «Нафтанам». 13 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[3][4].

Познія гады

У ліпені 2014 года стаў іграком клуба «Колас» з Зачэпыліўкі, за які выступаў у чэмпіянаце Харкаўскай вобласці. Правёў у камандзе паўтары гады, стаў яе капітанам. У 2015 годзе ў складзе «Коласа» заняў трэцяе месца ў аматарскім чэмпіянце Украіны.

У пачатку 2016 года з’ехаў у Ізраіль, дзе гуляў спачатку за «Хапаэль» (Бейт-Шэан), а пазней перайшоў у «Макабі» з Нетаніі. Улетку 2017 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да клуба «Металіст 1925». У сезоне 2019/20 стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных, і ў студзені 2020 года пакінуў клуб.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з хмяльніцкім «Падоллем», але ў ліпені і жніўні 2020 гуляў за аматарскі «Маяк» з Валкаў у чэмпіянаце Харкаўскай вобласці, а сезон 2020/21 правёў у «Падоллі» ў Другой лізе. У ліпені 2021 года зноў апынуўся ў чэмпіянаце ХАркаўскай вобласці ў складзе «Золачыва».

Зноскі

  1. Oleksandr Zhdanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 1.
  3. «Слуцк» расторг контракты с Микуляком и Ждановым
  4. Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 4. Первые потери
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Бней Сахнін
Катэгорыя·Ігракі ФК Газавік-ХГВ
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Бейт-Шэан
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Падолле Хмяльніцкі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Колас Зачэпыліўка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Львоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Княжа Шчаслівае
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Золачыў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Маяк Валкы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст 1925 Харкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Макабі Нетанія