wd wp Пошук:

Аляксандр Маркавіч Астроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астроўскі. Аляксандр Маркавіч Астроўскі (укр.: Олександр Маркович Островський; 25 верасня 1893, Кіеў20 лістапада 1986, Лугана, кантон Тычына, Швейцарыя) — матэматык.

Скончыў Кіеўскае камерцыйнае вучылішча, вучыўся ў Марбургскім універсітэце ў Германіі. У 1922 годзе абараніў дысертацыю аб модулях кольцаў мнагачленаў і стаў прыват-дацэнтам Гётынгенскага ўніверсітэта. Прайшоў стажыроўку ў Кембрыджскім, Оксфардскім і Эдынбургскім універсітэтах. З 1927 года — прафесар матэматыкі Базельскага ўніверсітэта.

Аўтар прац па алгебры, тэорыі лікаў, геаметрыі, тапалогіі, тэорыі функцый, дыферэнцыяльных ураўненнях. У 1956 годзе выйшаў у адстаўку, працягваючы навуковую дзейнасць у Базельскім універсітэце. Ганаровы доктар універсітэтаў Францыі, Швейцарыі і Канады.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11771755X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11771755X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11771755X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1995.
  6. https://www.stabbondio.ch/IT/Cimitero-58955b00
  7. 1 2 3 4 https://www.ostrowski.ch/index_e.php?ifile=ostrowski
  8. 1 2 3 4 5 MacTutor History of Mathematics archive
  9. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі Швейцарыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Базельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гамбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Тычына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня