wd wp Пошук:

Аляксандр Львовіч Вернікоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вернікоўскі. Аляксандр Львовіч Вернікоўскі (25 ліпеня 1884, Вільня — 6 ліпеня 1984, Орша) — праваслаўны святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і псаломшчыка Віленскага Прачысценскага сабора. У 18931897 вучыўся ў Замкавым 2-класным прыходскім вучылішчы. У 1901 скончыў Віленскае андрэеўскае духоўнае вучылішча. У 19011907 вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. З чэрв. 1907 — канцылярскі служачы Віленскага філіяла Дзяржаўнага банка. 5.5.1908 прызначаны псаломшчыкам у царкву Казанскага пяхотнага юнкерскага вучылішча. 25.8.1909 паступіў у Казанскую духоўную акадэмію, скончыўшы якую атрымаў ступень кандыдата багаслоўя. Са жн. 1914 канцылярскі служачы Казанскай кантрольнай палаты. У канцы 1914 прызначаны на пасаду нам. інспектара Тульскай духоўнай семінарыі; адначасова выкладаў у ёй нямецкую і французскую мовы. Вярнуўся ў Зах. Беларусь у лют. 1922. Працаваў псаломшчыкам Нараўскай царквы Белавежскага павета. У 19221923 дырэктар беларускай гімназіі ў Радашковічах. З 16.10.1923 настаўнік гісторыі, царкоўных спеваў і беларускай мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Пэўны час жыў у Беластоку. Пазней пераехаў у Мінск, дзе служыў настаяцелем Свята-Петрапаўлаўскай царквы на Нямізе. У жн. 1944 браў удзел у сходзе духавенства, дзе выступіў з асуджэннем камуністычных парадкаў. Арыштаваны савецкімі ўладамі 3.1.1945, асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на Урале, у Сібіры і Казахстане. У Беларусь вярнуўся ў 1950. Служыў настаяцелем у мяст. Дварэц (Дзятлаўскі раён) і ў мяст. Леніна (Слуцкі раён), дзе выйшаў на пенсію. Потым пераехаў да сына Святаслава ў Оршу.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў Оршы
Катэгорыя·Праваслаўныя багасловы Беларусі
Катэгорыя·Праваслаўныя святары Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты багаслоўя
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе