wd wp Пошук:

Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каваленя. Аляксандр Дзмітрыевіч Кавале́ня (21 лютага (5 сакавіка) 1895, в. Кашніцы, Гродзенскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Бераставіцкі раён — 27 жніўня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык.

Біяграфія

Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1915). Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, вядомы як удзельнік штурма Перакопа[1]. У 1929 годзе скончыў БДУ. З 1932 года навуковы супрацоўнік секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР.

Арыштаваны ў Мінску (1937). Прыгавораны «тройкай» НКВД 25 жніўня 1937 года за «шпіёнскую дзейнасць на карысць польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны 28 жніўня 1937 года. Рэабілітаваны 16 кастрычніка 1958 г. Асабовая справа К. № 13173-с захоўваецца ў архі­ве КДБ Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Адзін з «бацькоў беларускай археалогіі».

Яшчэ ў студэнцкія гады праводзіў раскопкі на гарадзішчы ў Тураве (1927), вывучаў помнікі розных эпох Тураўшчыны. Даследаваў стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы), гарадзішчы жалезнага веку (Банцараўшчына і інш.). Вывучаў культуру плямён, якія жылі ў басейне Дняпра, на левых прытоках Прыпяці і Заходняй Дзвіны.

Збіраў матэрыялы для археалагічнай карты Беларусі. Займаўся вывучэннем старажытнага Мінску.

Разам з Аляксандрам Ляўданскім, Сяргеем Дубінскім з’яўляецца адным з аўтараў трохтомнага выдання «Працаў» — навуковага зборніка Інбелкульта і АН БССР па археалогіі. Падрыхтаваны вучонымі чацверты том «Працаў» не пабачыў свет — быў знішчаны органамі НКВД у наборы.

Забойства Кавалені, Ляўданскага, Дубінскага, арышты і сыход у нябыт іншых даследчыкаў азначаў амаль поўнае вынішчэнне беларускай археалагічнай навукі.

Памяць

У 2001 годзе ў Курапатах усталяваны вялікі дубовы крыж — знак памяці сучаснага пакалення археолагаў пра нявінна забітых калег, якія закладалі падмурак акадэмічнай археалогіі: Аляксандру Ляўданскаму, Аляксандру Каваленю, Сяргею Дубінскаму[2].

Зноскі

  1. Улашчык М. / С. С. Шутаў — археолаг і доктар // ПГКБ. 1973. № 3. С. 42.
  2. Помнікі ахвярам палітычных рэпрэсіяў // на сайце Глобус Беларусі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры