wd wp Пошук:

Аляксандр Васільевіч Лукашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашэвіч. Алякса́ндр Васі́льевіч Лукашэ́віч (нар. 22 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт англійскай і нямецкай моў (1995), факультэт міжнародных адносін Інстытута грамадзянскай службы (2012).

3 1996 па 2002 гг. — вядучы спецыяліст упраўлення міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2002 года на дыпламатычнай службе. Працаваў другім сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ, у аддзяленні Пасольства ў Боне.

З 2007 па 2010 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2014 гг. — саветнік, кіраўнік консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

З 2015 па 2018 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.

З мая 2018 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве. Вызвалены з пасады 21 сакавіка 2022 года[1]

Зноскі

  1. Александр Лукашевич освобожден от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Болгария

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе