wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алонцаў. Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў (нар. 24 студзеня 1941, г. Брэст) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 студзеня 1941 года ў г. Брэсце ў сям’і ваеннаслужачага. Бацька, Аляксандр Іванавіч Алонцаў, гераічна загінуў у чэрвені 1941 года пры абароне Брэсцкай крэпасці[1].

З 1950 года Аляксандр Алонцаў займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Пятра Аляксеевіча Данеліі пры абласным Доме народнай творчасці. У 1958 годзе закончыў СШ № 6 г. Брэста[1].

Скончыў у 1963[1] годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена[2]. З 1964 года працаваў педагогам студыі выяўленчага мастацтва пры Брэсцкiм клубе чыгуначнікаў. З 1966 года — мастак-афарміцель Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

У 1979 годзе — Украінскі паліграфічны інстытут імя І. Фёдарава ў Львове[2] па спецыяльнасці «графіка»[1]. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[2]. Выканаў дыпломны праект: серыя плакатаў «Алімпійскія гульні „Масква-80“»[1].

У 1976 годзе стаў арганізатарам і першым дырэктарам Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы[2], якой кіраваў да 2002 года, а выкладаў да 2005 года[1]. Пасля мастацкай школы А. А. Алонцаў яшчэ нейкі час быў выкладчыкам на кафедры мастацка-графічных дысцыплін Брэсцкага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыў у г. Брэсце[2].

Творчасць

Працуе пераважна ў акварэлі. Асноўныя творы: «У бубны дахаў вецер б’е…» (паводле верша М. Багдановіча «Завіруха»), «Палёўкі», «Зялёны шум», «Першыя кроплі». Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім краязнаўчым музеі[2].

Памяць

12 верасня 2014 года ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ адкрылася мемарыяльная выстава «Аляксандр Алонцаў. Траекторыя творчасці». 31 ліпеня 2015 года ў Віцебскім мастацкім музеі была адкрыта выстава твораў А. А. Алонцава, — у горадзе, дзе ён вучыўся. У снежні 2015 года рашэннем Брэсцкага гарвыканкама Брэсцкай школе выяўленчых мастацтваў прысвоена імя А. А. Алонцава[1].

Узнагароды

Прызёр сямі рэспубліканскіх конкурсаў плакатаў. Узнагароджаны медалём БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1991)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 24 студзеня 2016 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Алонцава (1941—2013), мастака, аўтара прац у станковай графіцы, акварэлі, педагога
  2. 1 2 3 4 5 6 Алонцаў Аляксандр Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Акварэлісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе