У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Далідовіч. Аляксандр Ільіч Далідовіч (2 жніўня 1914, в. Ямнае, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 29 красавіка 1950) — удзельнік 2 сусветнай вайны, снайпер узвода пешай выведкі 1063-га стралковага палка 272-й стралковай дывізіі, старшына. Адзін з 29-і поўных кавалераў, узнагароджаных чатырма ордэнамі Славы (двума ордэнамі Славы 3-й ступені).
Нарадзіўся 2 жніўня 1914 года ў вёсцы Ямнае (цяпер Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Беларус.
Адукацыя сярэдняя. Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум у горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна. Перад вайной працаваў у Петразаводску.
У ліпені 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію Петразаводскім гарваенкаматам. У баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Карэльскім і 2-м Беларускім франтах. Член ВКП(б) з 1944 года.
Наводчык кулямёта 1063-га стралковага палка (272-я стралковая дывізія, 7-я армія, Карэльскі фронт) малодшы сяржант Аляксандр Далідовіч 22 чэрвеня 1944 года падчас прарыва абароны ворага на рацэ Свір, у 10 кіламетрах на захад ад горада Ладзейнае Поле Ленінградскай вобласці, у складзе групы разведчыкаў пераправіўся праз раку, усталяваў размяшчэнне некалькіх варожых агнявых кропак і ўдзельнічаў у падаўленні пяці з ніх. Група захапіла ў палон трыццаць восем фінскіх салдатаў. 23 чэрвеня 1944 года малодшы сяржант Далідовіч быў цяжка паранены ў баі.
За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, загадам па 272-й стралковай дывізіі (015/н) ад 6 ліпеня 1944 года малодшы сяржант Далідовіч Аляксандр Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
У канцы студзеня 1945 года у баў за населены пункт Клайн-Кюдэ сяржант Далідовіч першым пайшоў у атаку на ворага і сваімі дзеяннямі натхніў астатніх байцоў. У гэтым баю забіў трох немцаў, у тым ліку аднаго афіцэра, які спрабаваў узарваць мост. Падчас бою за населены пункт Ной-Хютэн, будучы абкружаны немцамі, расстрэльваў іх з аўтамата. Рассеяўшы большую частку з іх і бачачы, што яшчэ група немцаў насядае на няго, інсцэніраваў здачу ў палон і калі яны падышлі да яго на блізкую адлегласць — трох з іх забіў, а астатніх захапіў у палон і даставіў на камандны пункт палка. За гэтыя баі 5 сакавіка 1945 года камандзірам палка быў прадстаўлены да ўзнагароды ордэнам Чырвонай Зоркі, але камандзір дывізіі вырашыў інакш.
За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, загадам па 272-й стралковай дывізіі (015/н) ад 8 сакавіка 1945 года малодшы сяржант Далідовіч Аляксандр Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. Уручаны толькі ў 1949 годзе[1].
28 студзеня 1945 года снайпер узвода пешай разведкі 1063-га стралковага палка (272-я стралковая дывізія, 19-я армія, 2-гі Беларускі фронт) сяржант Аляксандр Далідовіч падчас наступальных баёў забіў трох гітлераўцаў. 14 сакавіка 1945 года у баю за горад Кольберг (цяпер — горад Калабжэг, Польшча) сяржант Далідовіч падпоўз да агнявой кропкі ворага і закідаў яе гранатамі, падарваўшы кулямёт з трыма гітлераўцамі. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, загадам камандуючага войскамі 19-й арміі № 0176/н ад 17 красавіка 1945 года малодшы сяржант Далідовіч Аляксандр Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
4 красавіка 1945 года група разведчыкаў на чале з сяржантам Аляксандрам Далідовічам пад ураганным артылерыйска-мінамётным агнём ворага пераадолела драцяныя загароды, пранікла ў варожыя траншэі і знішчыла вялікую колькасць гітлераўцаў, што аблягчыла захоп населеннага пункта Погарш, размешчанага ў пяці кіламетрах на поўнач ад горада Гдыня. У гэтым баі сяржант Далідовіч асабіста знішчыў шасцярых гітлераўскіх салдатаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання з баях з нямецка-фашысцкімім захопнікамі сяржант Далідовіч Аляксандр Ільіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].
У 1946 годзе старшыня Далідовіч А. І. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Мінске. Працаваў бухгалтарам у Міністэрстве фінансаў Беларускай СССР, потым у Міністэрстве дзяржаўнага кантролю Беларускай СССР.
Памер 29 сакавіка 1950 года. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.