wd wp Пошук:

Аляксандр Ільіч Антаненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Антоненка. Аляксандр Ільіч Антаненка (нар. 2 кастрычніка 1953, Слаўгарад Магілёўскай вобласці) — беларускі эканаміст і палітык.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут імя М. А. Вазнясенскага (эканаміст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай).

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам, старшым майстрам механазборачнага ўчастка, начальнікам аддзела працы і заработнай платы Гродзенскага вытворчага аб’яднання па выпуску тэхналагічнай аснасткі. Быў інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Гродзенскага гаркама КПБ, інструктарам аддзела лёгкай прамысловасці і тавараў народнага спажывання, кансультантам сацыяльна-эканамічнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ. Працаваў начальнікам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па гораду Гродна, намеснікам начальніка і начальнікам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па Гродзенскай вобласці, начальнікам аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення акцыянернага ашчаднага банка «Беларусбанк». Займаў пасады загадчыка фінансавага аддзела, старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 http://house.gov.by/index.php/,5525,18229,,,0,0,0.html
  2. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта