wd wp Пошук:

Аляксандр Ізідар Скірмунт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Аляксандр Скірмунт. Алякса́ндр Ізі́дар Сымонавіч Скі́рмунт (1(21?) студзеня 1799, в. Моладава, Кобрынскі павет, цяпер Іванаўскі раён — 22 ліпеня 1870) — землеўладальнік, прадпрымальнік, прамысловец Расійскай Імперыі і Беларусі. Адзін з першых вынаходнікаў Беларусі, які атрымаў патэнт на вытворчасць (1830).

Біяграфія

З каталіцкага шляхецкага роду Скірмунтаў, сын Сымона і Эльжбеты з Ажэшкаў[2]. Скончыў у 1818 годзе фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, вывучаў хімію і яе выкарыстанне ў вытворчасці ў Германіі, Францыі. У 18321834 гадах маршалак пінскі, камергер (1834).

Заснаваў цукровую фабрыку ў Моладаве (1830), суконную і цукровую фабрыкі ў Парэччы (1836), свечачную і цукровую фабрыкі ў Альбрыхтаве, фабрыку сельскагаспадарчых прылад у Дастоеве, паравы млын у Пінску. Займаўся вінаградарствам у Крыме і Італіі.

Сям’я

Жонка Канстанцыя Сулістроўская

У 1823 годзе ажаніўся з Канстанцыяй з Сулістроўскіх (18061845), дачкой Казіміра, маршалка шляхты Віленскай губерні і мінскага губернатара, унучкай Алойзы Сулістроўскага, пісара вялікага літоўскага. У шлюбе меў 11 дзяцей[2][3]:

Зноскі

  1. Aleksander Skirmunt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. 1 2 Skirmunt Aleksander (1798—1870)(недаступная спасылка)
  3. Алесь Смалянчук. Палескія Скірмунты: трагедыя восені 1939 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Скірмунты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Моладаве (Іванаўскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вынаходнікі Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іванаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1798 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1870 годзе
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі пінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі
Катэгорыя·Скірмунты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных