wd wp Пошук:

Алойзы Сулістроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сулістроўскі. Алойзы Сулістроўскі (каля 1739 — восень 1795) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падстолі вялікі літоўскі ў 17861787 гадах, пісар вялікі літоўскі ў 17871791 гадах.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Караля (?—1749), войскага ашмянскага і старасты бутвілаўскага, і Разаліі з Пацаў (? — пасля 1785), дачкі Крыштафа Канстанціна Пац і Разаліі з Агінскіх. Шлюб адбыўся 27 ліпеня 1738 года ў Гануце.

Удзельнічаў у 1764 годзе ў выбарах караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Служыў у войску, паручнік пяцігорскі (17661778), ротмістр пяцігорскі (17791787). Далучыўся да Барскай канфедэрацыі, удзельнічаў у Сталавіцкай бітве 1771 года. Належаў да прыхільнікаў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку». Пасол на соймы 1776, 1778, 1780, 1786, Вялікі сойм 1788—1792. Належаў да «Таварыства прыхільнікаў урадавай канстытуцыі». Удзельнічаў у паўстанні 1794 года, увайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады, Нацвышэйшай нацыянальнай рады (узначаліў Аддзел парадку). Пасля задушэння паўстання ў эміграцыі, жыў у Венецыі і Фларэнцыі (дзе і памёр), яго маёнткі былі секвестраваны расійскімі ўладамі.

Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце (Шэметаўшчына, Нарыца, Гулідаў, Вярэцья, Цешылаў, Юхнаў, Алешын, Дашкі, Азюнічы, Чурлёны, Спягла і інш.), Мазырскім павеце (Скрыгалаўская Слабада, Міхалаўская Слабада, Жахавічы), Полацкім ваяводстве (Глыбокае, Ластавіца). Стараста блудзенскі ў 1779—1793.

Узнагароды

Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1788) і Белага Арла (1790).

Сям’я

У 1773 годзе ажаніўся з Антанінай з Аскеркаў (?—каля 1830), дачкой Казіміра Мацея Аскеркі, маршалка і кашталяна (1793) мазырскага, і Караліны са Стэцкіх. Ад яе меў сына Казіміра, мінскага губернатара. Антаніна з Аскеркаў была пахавана ў Шэметаўшчыне побач з сынам.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1739 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Падстоліі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Сулістроўскія
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Канфедэраты Анджэя Макраноўскага
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты блудзенскія
Катэгорыя·Род Сулістроўскіх
Катэгорыя·Памерлі ў 1795 годзе