wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Ваейкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваейкаў.

Аляксандр Іванавіч Ваейкаў (8 (20) мая 1842, г. Масква — 27 студзеня (9 лютага) 1916, г. Петраград[2]) — рускі метэаролаг, кліматолаг і географ, стваральнік сельскагаспадарчай метэаралогіі, актыўны прапагандыст вегетарыянства[3], пляменнік Аляксандра Фёдаравіча Ваейкава(руск.) бел.[4]. Займаўся фізічнай геаграфіяй, гідралогіяй, агракліматалогіяй і меліярацыяй[4].

Біяграфія і навуковая дзейнасць

У маладыя гады (1856—1858) шмат падарожнічаў па Заходняй Еўропе і Азіяцкай Турцыі (Сірыі і Палестыне).

У 1860 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, але ў наступным годзе з’ехаў за мяжу, дзе слухаў курсы ў Берлінскім, Гайдэльбергскім і Гётынгенскім універсітэтах; апошнім удастоены ступені доктара філасофіі (1865)[4].

З 19 студзеня 1866 быў членам Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства; па даручэнні таварыства ездзіў у 1869—1870 гадах за мяжу для азнаямлення з метэаралагічнымі станцыямі ў Вене, Мілане, Парыжы, Бруселі і Лондане. У 1868 і 1870 гадах даследаваў ўсходні Каўказ (Дагестан, Баку і Ленкарань). Ваейкаў прымаў таксама актыўны ўдзел у работах метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства ў якасці яе сакратара, апрацоўваючы назіранні дажджавой і навальнічнай сеткі гэтай камісіі за 1871.

У 1872 годзе ён аб’ездзіў Галіцыю, Букавіну, Румынію, Венгрыю і Трансільванію, дзе, між іншым, займаўся даследаваннем чарназёму.

У лютым 1873 Ваейкаў ужо быў у Нью-Ёрку і да кастрычніка гэтага года здзейсніў вялікую паездку па Злучаных Штатах і Канадзе (С.-Луі, Нью-Арлеан, праз Тэхас, Каларада, Мінесоту і па азёрных абласцях да Квебека)​​. Вярнуўшыся ў Вашынгтон, Ваейкаў да вясны наступнага года па прапанове сакратара Смітсаніянскага інстытута дапоўніў прадпрынятае інстытутам шырокае выданне пад загал. «Winds of the Globe» і напісаў тэкст.

У наступным годзе Воейков здзейсніў падарожжа па Юкатану, Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы, дзе наведаў Ліму, воз. Тытыкака, Чылі, Рыа-дэ-Жанейра. Вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Ваейкаў скончыў там сваю працу для кнігі «Winds of the Globe» (1875) і затым, па вяртанні на кароткі час у Расію, распачаў новае падарожжа па Індастану, востраву Яве і Японіі. Наступныя гады Ваейкаў прысвяціў распрацоўцы матэрыялаў сваіх падарожжаў і метэаралагічнай працы.

З 1880 года ганаровы доктар фізічнай геаграфіі[4].

У 1882 Ваейкаў паступіў прыват-дацэнтам ў Санкт-Пецярбургскі універсітэт па кафедры фізічнай геаграфіі, у 1885 годзе прызначаны экстраардынарным, ў 1887 годзе ардынарным прафесарам па той жа кафедры. Ваейкаў быў (з 1883 года) старшынёй метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства і быў абраны ганаровым членам шматлікіх рускіх і замежных навуковых таварыстваў.

У 1891 годзе даследаваўў Беларускае Палессе, выдаў працы «Пинское Полесье и результаты его осушения» (1893), «Климат Полесья» (1897)[4].

Упершыню ў сусветнай метэаралогіі паставіў задачу высветліць сутнасць метэаралагічных зхяў і кліматычных працэсаў («Климаты земного шара, в особенности России», 1884)[4]. Цыкл прац прысвечаны пытанням геаграфіі і эканомікі насельніцтва і актыўнага ўплыву чалавека на прыроду[4].

У 1910 годзе стаў членам-карэспандэнтам Пецярбургскай АН[4].

У 1910-я гады пражываў па адрасе: Санкт-Пецярбург, Звярынская вуліца(руск.) бел., дом № 4.[5]

На працягу многіх гадоў да рэвалюцыі Ваейкаў узначальваў Пецярбургскае вегетарыянскае таварыства і прадстаўляў Расію на міжнародных з’ездах вегетарыянцаў[3].

Памяці Ваейкава

Працы

На зам. мовах.:

Акрамя таго, шмат работ Ваейкава, поўны спіс якіх даходзіць да 200, змешчана ў перыядычных выданнях:

Зноскі

  1. 1 2 Воейков Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Воейков Александр Иванович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
  3. 1 2 Бранг, Петер. Россия неизвестная: История культуры вегетарианских образов жизни от начала до наших дней / Пер. с нем. А. Бернольд и П. Бранг. — М.: Языки славянской культуры, 2006. — 568 с.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 Воейков Александр Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118-119. — 737 с.
  5. Выдадзены ў 1913 годзе даведнік па складзе РГТ дае яго адрас 7-я Раждзественская вуліца(руск.) бел., д. 13, кв. 39

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Падарожнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Актывісты вегетарыянскага руху
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Кліматолагі
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года
Катэгорыя·Метэаролагі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Географы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая